Рондаль
Ро́ндаль[1][2] (па-француску: rondelle[3]), таксама кастру́ля (па-француску: сasserole[4]) — ёмістасьць (звычайна мэталічная) для падрыхтоўкі ежы мэтадам варэньня на адкрытым агні або ў духавай шафе. Як правіла, гэтая ёмістасьць з ручкамі і вечкам.
Цэняцца рондалі з тоўстым або падвойным дном — у такіх ежа менш прыгарае.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле матэрыялаў вырабу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алюмінавыя рондалі адрозьніваюцца невялікай вагай і добрай цеплаправоднасьцю. У іх нельга захоўваць кіслую ежу, бо пры працяглым узьдзеяньні кісьляў алюмінавы посуд руйнуецца[5].
Рондалі, зробленыя зь нержавеючай сталі, адрозьніваюцца мэханічнай і хімічнай устойлівасьцю, таму выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня.
Мэталічныя рондалі з пакрыцьцём:
- Эмаляваныя — з чорнага мэталу з пакрыцьцём шклопадобнай эмальлю для абароны ад іржы.
- З антыпрыгарным пакрыцьцём (тэфлёнавым або керамічным).
Керамічныя й шкляныя цеплатрывалыя — найлепш падыходзяць для выкарыстаньня ў духоўцы або мікрахвалевай печы.
Спэцыяльныя[6]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скараварка — для гатаваньня ежы пры павышаным ціску.
- Кашаварка — падвойны рондаль для падрыхтоўкі каш на вадзяной лазьні.
- Параварка — рондаль з укладышам-кошыкам для гатаваньня на пару.
Далейшае сваё разьвіцьцё рондаль атрымаў у выглядзе электрапрыбораў — рысаваркі й мультываркі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каструля гл. Рондаль(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ Рондаль. Slounik.org. Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 1999. С. 295
- ^ Напісаньне ў адпаведнасьці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002, С. 284.
- ^ Посуда // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. том 2. — Масква: Большая советская энциклопедия, 1959. — 484 с. (рас.)
- ^ Кастрюли // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. III. — Стб. 426—435. — 527 с. (рас.)