Жолуд (орган)
Выгляд
Жолуд (па-лацінску: glans penis) — конусападобнае патаўшчэньне чэлеса, якое сканчваецца адтулінай мачаспуску. Жолуд пры эрэкцыі менш пругкі, чым сам фаляс, што зьніжае рызыку траўмаваньня жаночых плоцевых органаў пры плоцевым кантакце. Акрамя таго, жолуд заўсёды больш адчувальны за астатнія часткі чэлеса, бо багаты нэрвовымі канчаткамі. Найбольш адчувальная самая ніжняя яго частка — вянок (каронка).