Джыгмэ Вангчук
Выгляд
Джыгмэ Вангчук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1906 або 1905, |
Памёр | 30 сакавіка 1952[1], |
Нашчадкі | Джыгмэ Дорджы Вангчук |
Дынастыя | Ванчгукі[d] |
Сужэнец | Пхунцо Чадэн[d] |
Бацька | Уг’ен Вангчук |
Маці | Tsundue Pema Lhamo[d] |
Узнагароды |
Джыгмэ Вангчук (1905 год — 30 сакавіка 1952 году) — другі кароль Бутану. 21 жніўня 1926 году ён прыняў трон пасьля свайго бацькі, першага караля Уг’ена Вангчука. Джыгмэ Вангчук быў старэйшым сынам свайго бацькі. Ён атрымаў добрую адукацыю, быў эрудзіраваным, чытаў ангельскую, індыйскую і будыйскую літаратуру. Падчас яго кіраваньня Бутан працягваў знаходзіцца практычна ў поўнай ізаляцыі ад зьнешняга сьвету, абмяжоўваючыся вельмі беднымі адносінамі з Брытаніяй, а пасьля набыцьця Індыяй незалежнасьці ў 1949 годзе — зь Індыяй. Пасьля Бутанам кіраваў яго сын Джыгмэ Дорджы Вангчук.