Перайсьці да зьместу

Гістарыяграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гістарыягра́фія (ад грэц. ιστορία 'гісторыя' і γράφω 'пісаць') — лучнасьць гістарычных дасьледаваньняў, абʼяднаных агульнымі рысамі (нацыянальнымі, тэарэтычнымі, тэматычнымі, храналягічнымі ды іншымі); навуковая дысцыпліна, якая вывучае разьвіцьцё гістарычнай навукі і гістарычнай думкі, характарызуе розныя погляды на гістарычныя зьявы, разглядае працэс удасканаленьня мэтадаў гістарычнага дасьледаваньня.

Як навуковая дысцыпліна вывучае працэс назапашваньня ведаў пра разьвіцьце чалавечага грамадзтва і пераўтварэньня іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя зьявы, разглядае працэс удасканаленьня мэтадаў гістарычнага дасьледаваньня. Улучае ў сябе вывучэньне арганізацыі гістарычнай навукі, дасьледніцкую праблематыку, тэарэтычную базу дасьледаваньняў, выяўленьне ўпылву палітычнай сытуацыі на канцэптуальную пазыцыю навукоўца[1].

  1. ^ Біч М. Гістарыяграфія // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 273.