Перайсьці да зьместу

Гумус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На гэтай выяве цёмным колерам пазначаны перагнойны пласт

Гумус, перагной (ад па-лацінску: humus — зямля, глеба) — арганічная, звычайна цёмнаафарбаваная, частка глебы, якая ўтвараецца ў выніку біяхімічнага ператварэньня рэшткаў расьлінаў і жывёл.

У склад гумусу ўваходзяць гумінавыя кісьлі (найбольш патрэбныя для ўрадлівасьці глебы) і фульвакісьлі (крэнавыя кісьлі). У гумусе зьмяшчаюцца асноўныя элемэнты сілкаваньня расьлінаў, якія пад узьдзеяньнем мікраарганізмаў становяцца даступнымі для расьлінаў.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 534. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0