Перайсьці да зьместу

Герб Ейску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Ейску
Герб гораду Ейск з 2005 году
Герб гораду Ейск з 2005 году
Герб з 1992 па 2005 гады
Герб з 1992 па 2005 гады
Апісаньне
Зацьверджаны 21 сакавіка 2015
Носьбіт Гербы Расеі
Карона Вянец не абавязковы, бо можна прымяняць герб без вянцу
Тарча Белая з выяваю блакітнае стужкі з выяваю рыбы
Выкарыстаньне Герб можа прайгравацца ў двух роўнадапушчальных выглядах: без вянцу і з вянцом
Аўтар гербу Канстанцін Мачонаў
Мастак: Роберт Маланічаў
Аксана Афанасьева

Герб Ейску[1] быў прыняты 7 красавіка 1992 году, а затым зьменены 21 сакавіка 2015 году. Мае покрык: Роднаму гораду. Герб зарэестраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэестры Расейскае Фэдэрацыі пад № 1810.

У сярэбраным полі хвалістая блакітная перавязь, абцяжараная залатой рыбаю (сьцерлядзьдзю) з чырванёнымі вачыма і плаўнікамі. Герб можа прайгравацца ў двух роўнадапушчальных выглядах: без вянцу і з вянцом. Выгляд герба зь вянцом прымяняецца пасьля зацьвярджэньня Дзяржаўнай геральдычнай Радай пры Прэзыдэнце Расейскае Фэдэрацыі адпаведнага заканадаўчага замацаваньня парадку ўключэньня ў гербы муніцыпальных утварэньняў выявы вянцоў.

Значэньне знакаў герба горада Ейска

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За аснову герба муніцыпальнага ўтварэньня горад Ейск узяты гістарычны праект герба партовага горада Ейска, створаны ў другой палове 19 стагодзьдзя. Блакітная перавязь і сьцерлядзь азначаюць Ейск як прыморскі горад, адным з заняткаў насельнікаў было рыбалоўства і перапрацоўкі рыбы на Азоўскім моры. Серабро - знак прастаты, дасканаласьці, міру, паразуменьня. Золата - знак павагі, багацьця, сталасьці, розуму. Блакіт - знак чэсьці, славы, адданасьці, ісьціны, прыгажосьці, дабрадзейнасьці і чыстага неба.

Перабудова герба: Канстанцін Мачонаў (Хімкі),
Мастак: Роберт Маланічаў (Масква),
Камп'ютарны дызайн: Аксана Афанасьева (Масква).

Герб места Ейск з 1992 па 2005 гады.

У 2005 годзе зацьвердзілі сучасны герб мета. Зацьверджаны быў рашэньнем Рады муніцыпальнага ўтварэньня горад Ейск (#9/1) ад 21 сакавіка 2005 года.

У сучасным гербе выключаны ўпрыгожаньні вакол герба: якары і Аляксандраўская стужка, якія ўваходзілі ў склад герба, зацьверджанага 7 красавіка 1992 года. Яны не адпавядаюць сучаснаму стану горада Ейска як муніцыпальнага ўтварэньня.

Апісаньне герба 1992—2005 гадоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне герба 1992-2005 гады было такім: сярэбраны шчыт прастакутнай формы з суадносінамі бакоў 2:1,5. Па дыяганалі яго перасякае хвалепадобная блакітная перавязь з залатой сьцерлядзьдзю на ёй. Герб увянчаны сярэбранай трохзубцовай вежавай каронай, які адлюстроўвае стан гораду Ейск, уключанага ў сьпіс гістарычных населеных месцаў Расеі. За шчытом намаляваны 2 скрыжаваных залатых якара, у знак таго, што заснаваньне горада зьвязана з будаўніцтвам марскога порта. Якары перавіты чырвонай стужкай у знак баявой славы ейчан. Унізе на стужцы дата заснаваньня горада - 1848 год.

  1. ^ Герб гораду Ейск Праверана 19 кастрычніка 2022 г.