Галівудзкая алея славы
Выгляд
Галіву́дзкая але́я сла́вы (па-ангельску: Hollywood Walk of Fame) — тратуар па Галівудзкім бульвары і Ўайн-стрыт у Галівудзе, у які ўкладзена больш 2500 пяціканцовых зорак з імёнамі знакамітасьцяў, якія зрабілі, паводле Гандлёвай палаты Галівуду, вялікі ўнёсак у індустрыю забаў.
Першая зорка, закладзеная 9 лютага 1960 году, належыць Джаане Ўудўард, а Гэлі Бэры 4 красавіка 2007 году, стала 2333-й яе ўладальніцай.
Алея славы працягнулася з усходу на захад па Галівудзкім бульвары ад Гаўэр-стрыт да Ля Бры авэню, і з поўначы на поўдзень па Ўайн-стрыт паміж Юка-стрыт і Сансэт бульвар.
У залежнасьці ад таго, каму ўручаюцца зоркі, яны дзеляцца на шэсьць катэгорыяў, якія адрозьніваюцца эмблемаю:
- кінакамэра — за ўклад у кінаіндустрыю;
- тэлевізар — за ўклад у разьвіцьцё тэлебачаньня;
- фанограф — за ўклад у індустрыю гукапісу;
- радыё-мікрафон — за ўклад у індустрыю радыё;
- тэатральная маска — за ўклад у разьвіцьцё тэатру
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Галівудзкая алея славы на Seeing-Stars.com
- Hollywood Boulevard’s Price of Fame