Перайсьці да зьместу

Гектар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Га»)

Гекта́р (ад гекта і ар) — мэтрычная адзінка плошчы, роўная плошчы квадрата 100 × 100 м: 1 га = 10 000 м² = 100 ар = 100 сотак = 0,01 км².

У Беларусі гектар зьяўляецца асноўнай адзінкай вымярэньня плошчы зямлі, асабліва сельскагаспадарчай. У Беларусі таксама часта ўжываецца тэрмін «сотка». Адна сотка (100 м²) роўная адной сотай часткі гектара, гэта значыць аднаму ару.

На тэрыторыі БССР (і пасьля СССР) адзінка «гектар» была ўведзеная ў практыку пасьля кастрычніцкага перавароту, замест дзесяціны. Для перакладу выкарыстоўвалася суадносіны 1 га = 11/12 дзесяціны.

Скарачэньне «га» ужо з 1930-х гадоў уваходзіць у вусную прамову (Восіп Мандэльштам: «Сухая вільготнасьць чарназёмных га»).