Вікіпэдыя:Як зарэгістравацца
Выгляд
Рэгістрацыя ў беларускай Вікіпэдыі — вольная, хуткая, неабавязковая, але яна дае пэўныя перавагі:
- усе артыкулы, створаныя зарэгістраваным карыстальнікам (і наагул усе ягоныя зьмены ў тэкстах), будуць пазначаны ягоным імем, ананімныя ж праўкі пазначаюцца IP-адрасам;
- рэгістрацыя дае магчымасьць выбраць імя, і пры гэтым ствараюцца адмысловыя старонкі: асабістая старонка карыстальніка Удзельнік:Імя (дзе ён зможа зьмясьціць інфармацыю пра сябе) і старонка для гутарак з гэтым карыстальнікам Гутаркі ўдзельніка:Імя.
Толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць:
- пазначаць свае праўкі як «дробныя» (што дае магчымасьць фільтраваць іх на старонцы Апошнія зьмены;
- дадаваць асобныя артыкулы ў свой сьпіс назіраньня, што дазваляе карыстальніку лягчэй кантраляваць зьмены ў цікавых яму артыкулах;
- зьмяняць назвы артыкулаў;
- загружаць выявы ў Вікіпэдыю;
- быць адміністратарамі;
- наладзіць для сябе зьнешні выгляд Вікіпэдыі (на старонцы Налады)
- браць удзел у галасаваньнях.
Каб зарэгістравацца, неабходна перайсьці на старонку рэгістрацыі, запоўніць неабходныя палі і «Стварыць новы рахунак». Ваш браўзэр павінен захоўваць cookies.
Пры гэтым можна (не абавязкова!) пазначыць і адрас сваёй электроннай пошты. Гэта будзе карысна, калі Вы забудзецеся на свой пароль — у гэтым выпадку будзе магчыма папрасіць выслаць яго Вам (Вікіпэдыя створыць новы пароль і дашле яго на пазначаны адрас).
На гэтай жа старонцы можна ўвайсьці — увесьці сваё ймя ды пароль перад тым, як пачаць працу.