Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Водгукі ўдзельнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі



Кнопка вікіфікатара

[рэдагаваць крыніцу]

Фон мусіць адпавядаць фону панэлі інструмэнтаў. Варта паглядзець, ці зроблена новая выява ў расейскай Вікіпэдыі, адкуль пазычаная і старая. --EugeneZelenko 13:52, 2 ліпеня 2010 (UTC)

Пару дзён таму ўбачыў, што новая выява зробленая. Займуся крыху пазьней. —zedlik 13:55, 2 ліпеня 2010 (UTC)
Я думаў, мабыць гэта зрабіць ня ґаджэтам, а сапраўднай прыладай на панэлі для рэдаґаваньня? Настолькі яна прыжылася (ды й код стабільны даволі, значных баґаў у ім няма). І, як у расейскай Вікіпэдыі, раскадаваньне url-encoded спасылак у нармальныя і, калі маюць месца, у вікі-спасылкі (інтравікі, унутраныя). Там гэта ґаджэтам было, мне спадабалася прынамсі. А цяпер гэтыя дзьве прылады - штатныя. Я прапаноўваў у IRC, zedlik, здаецца, ня супраць быў, хоць і энтузыязму не паказаў. :) Wizardist г 01:08, 4 ліпеня 2010 (UTC)
Зрабіў, для «вэктара» цяпер загружаецца кнопка з празрыстым фонам. —zedlik 05:03, 17 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Колер шрыфту ў полі пошуку

[рэдагаваць крыніцу]

У мяне на кампутары ўсталявана чорная тэма зь белым колерам шрыфту (Ubuntu Linux, Firefox). Таму пры уводзе чаго-небудзь у поле пошуку атрымліваюцца белыя літары па белым тле поля.

Дзякуй за паведамленьне. Прапісаў чорны колер шрыфту яўным чынам. Пасьля ачысткі кэшу браўзэра ўсё мусіць быць добра. —zedlik 00:59, 6 ліпеня 2010 (UTC)

Праблемы ў Оперы

[рэдагаваць крыніцу]

Заўважыў, што калі карыстаюся Опэрай (вэрсыя 10.00 Alpha) дык у правай панэлі відаць толькі: Галоўная старонка, Выпадковая старонка, Рубрыкацыя і Абраныя артыкулы. Пасля бачны: Удзел, Інструмэнты, на Іншых мовах - усе з трохкутнікамі. Але яны "ня жывыя" і нічога не паказваюць - пад імі нямашака ніякіх дасылак (накшт. Форум, апошнія зьмены і г.д.), што відаць у Эксплорэры.... Пасьля перазагрузкі старонкі, тыя дасылкі выскокваюць на імгненьне і зьнікаюць... Ці гэта толькі ў мяне ці гэда памылка, ці Опэра вінна? На некаторых старонках праз Опэру тыя дасылкі бачныя, але незаўсёды. на Галоўнай і ў Апошніх зьменах амаль ніколі... --Ruslan Raviaka 21:05, 7 ліпеня 2010 (UTC)

І яшчэ ў маёй Опэры ў Радку Пошука калі набіраеш выраз, ня выскокаюць варыянты артыкулаў, што існуюць у нашай вікі. Explorer гэта выдае бэз праблемаў...-- Ruslan Raviaka 21:08, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Думаю, варта праверыць устаноўкі JavaScript (магчыма забаронены), а таксама ачысьціць кэш браўзэра. Таксама было б добра праверыць у болей новай вэрсіі Опэры. Ніякія JS-скрыпты дадаткова не ўсталяваныя? Wizardist г 21:14, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Пры адключаным JavaScript усе пункты мэню па змоўчаньні разгорнутыя. Хутчэй касяк альфы. —zedlik 21:17, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Я б параіў абнавіцца на больш сьвяжэйшую вэрсію, магчыма, справа менавіта ў тым, што alpha. Прынамсі магу сказаць, што, ні ў 10.60, ні ў 10.60 RC1 нічога такога не сустракаў, усё працуе як мае быць: і трохвугольнікі згортваюцца/разгортваюцца, і пошук. —zedlik 21:17, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Дарэчы на працы стаіць Опэра 9.24 і сапраўды ўсё бачна.. Але пошук таксама не працуе як сьлед — варыянты існуючых артыкулаў па першых уведзеных ліатарах ці словах не зьяўляюцца...--Ruslan Raviaka 04:50, 8 ліпеня 2010 (UTC)

9.24 не знайшоў, але праверыў на 9.52 — усё сапраўды так: мэню заўжды разгорнутае, пошук не працуе. У вэрсіі 10 alpha сапраўды не працуюць ні пошук, ні мэню зьлева. Але пачынаючы з 10.00 Beta (праверыў таксама 10.00 Beta 2, 10.00 RC1, 10.00, 10.10, 10.50, 10.60) і мэню зьлева, і пошук працуе як мае быць безь ніякіх праблемаў. Знайшоў паведамленьне пра гэтую памылку: bugzilla:23512. Як я зразумеў, пад вэрсіі опэры ранейшыя за 9.80 распрацоўнікі гэта выпраўляць ня будуць, для 10.0 alpha — таксама, бо яна alpha. —zedlik 08:33, 8 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякую, абнаўляю на 10.60 --Ruslan Raviaka 09:53, 8 ліпеня 2010 (UTC)

А як цяпер пераносіць артыкулы? Зараз давялося пераключацца на іншую тэму, потым вяртацца назад. --Taravyvan Adijene 08:06, 10 ліпеня 2010 (UTC)

Кнопка «Перанесьці» месьціцца ў выкідным мэню (Чытаць|Рэдагаваць|Паказаць гісторыю|*|↓). Вось там дзе стрэлка, там і «Перанесьці». Wizardist г 10:04, 10 ліпеня 2010 (UTC)
Зразумеў, дзякуй. --Taravyvan Adijene 14:19, 10 ліпеня 2010 (UTC)