Вядзерка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вядзерка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рубеж
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 69 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Вядзе́рка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Пачынаецца з балота Галага за 2 км на поўдзень ад вёскі Рубеж, вусьце каля вёскі Пільшычы. Большай часткай цячэ празь лес.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 110