Перайсьці да зьместу

Вандомскі пляц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вандомскі пляц: Вандомская калёна і гатэль «Рыц»

Вандомскі пляц (па-француску: Place Vendôme), раней пляц Людовіка Вялікага (Place Louis le Grand) — адзін зь «пяці каралеўскіх пляцаў» Парыжу. Мэтро: лініі 3, 7, 8, станцыя Opéra.

Разьмешчаны ў 1-й муніцыпальнай акрузе Парыжу, недалёка ад Парыскай опэры. Створаны ў 1699 годзе па праекце архітэктара Жуля Ардуэн-Мансара ў гонар Людовіка XIV, а назву атрымаў ад палаца Сэзара дэ Ванда. Аднастайныя будынкі ў стылі клясыцызму на пляцы былі скончаны да 1720 году.

У цэнтры Вандомскага пляцу ўсталяваная 44-мэтровая Вандомская калёна са статуяй Напалеона наверсе, выкананая па ўзоры рымскай калёны Траяна.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вандомскі пляцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў