Бланшыраваньне
Выгляд
Бляншыраваньне (па-француску: blanchir — апарваць) — від тэрмічнай апрацоўкі прадуктаў, хуткае абварваньне або апарваньне.
Прадукт абдаюць варам або парам у закрытым посудзе або пагружаюць у вар (0,5 — 5 хв.). Ужываецца пры першаснай апрацоўцы некаторай гародніны, пераважна для выдаленьня горычы (бручкі і інш.). Капуснае лісьце для галубцоў бляншыруюць, каб яны распрасталіся. Бляншыраваньнем нельга злоўжываць, бо яно выклікае страты мінэральных рэчываў (кальцыю, натрыю — да 94%). На паверхні мясных прадуктаў у выніку бляншыраваньня ўтвараецца тонкая засьцерагальная плёнка.
Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».