Барсэлёнскі мэтрапалітэн
Барсэлёнскі мэтрапалітэн | |
станцыя Plaça de Catalunya | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Барсэлёна, Гішпанія |
Пачатак працы | 1924 |
Лініі |
12 лініяў Даўжыня: 143 км |
Колькасьць станцыяў | 180 |
Пасажырапаток на год | 412 млн (2012) |
Схема мэтрапалітэну | |
Барсэлёнскі мэтрапалітэн (па-гішпанску: Metro de Barcelona) — сыстэма грамадзкага транспарту ў Барсэлёне (Гішпанія). Быў адкрыты ў 30 сьнежня 1924 годзе. На цяперашні момант налічвае 12 лініяў і 180 станцыяў.
Барсэлёнскі мэтрапалітэн абслугоўваецца дзьвюма апэратарамі: TMB (кат. Transports Metropolitans de Barcelona) ды чыгуначнай кампаніяй FGC (кат. Ferrocarrils de la Generalitat de Catalunya — Дзяржаўныя Чыгункі Каталёніі).
Барсэлёнскае рашэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтрапалітэн Барсэлёны знакаміты сваім прынцыпам арганізацыі пасадкі ды высадкі пасажыраў, які атрымаў назву Барсэлёнскае або Гішпанскае рашэньне. Прынцып заключаецца ў тым, што на станцыях будуюцца тры плятформы: дзьве берагавыя ды адна астраўная — пасажыр можа ўвайсьці ў вагон ды выйсьці зь яго з абедзьвюх бакоў, што скарачае час стаянкі цягніку ды цісканіну на станцыях.