Акадэмія навук Латвіі
Выгляд
Акадэмія навук Латвіі (па-латыску: Latvijas Zinātņu akadēmija, абрэвіятура LZA) — найвышэйшая навуковая ўстанова Латвіі, якая аб’ядноўвае больш чым 300 вучоных Латвійскай рэспублікі і навукоўцаў усяго сьвету ў галіне прыродазнаўчых навук, інжынэрных навук, сацыяльных і гуманітарных навук, дзейнасьць якой фінансуецца і падтрымліваецца дзяржавай.
Заснавана ў 1946 годзе як Акадэмія навук Латвійскай ССР. Акадэмія выдае весьнік «Zinātnes Vēstnesis» з 1989 году. Акадэмія знаходзіцца ў Рызе на Плошчы Акадэміі, 1.
Аддзяленьні Латвійскай акадэмі навук
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- фізыка-тэхнічнае
- хімічных, біялягічных і мэдыцынскіх навук
- гуманітарных і сацыяльных навук
- сельскай гаспадаркі і лесу
- навукова-дасьледчы цэнтар
- камісія па тэрміналёгіі
- цэнтар эўрапейскіх праграмаў
- дзяржаўная рада па наданьні званьня «emeritus»
- замежнае
- дырэкцыя хмарачосаў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акадэмія навук Латвіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Латвійская акадэмія навук (лат.) (анг.)