Абсалютная зорная велічыня
Выгляд
Абсалютная зорная велічыня — зорная велічыня зоркі пры ўмоўнай адлегласьці 10 пс. Лікава зьвязаная з бачнай зорнай велічынёй праз модуль адлегласьці.
Адрозьніваюць абсалютныя зорныя велічыні, якія вымяраюцца ў розных фотамэтрычных сыстэмах.
Меншае значэньне зорнай велічыні азначае больш яркі аб’ект.
Звычайна значэньне абсалютнай зорнай велічыні зоркі азначаецца M (ад лац. magnitudo велічыня), а Сонца — M☉; само значэньне абсалютнай зорнай велічыні звычайна запісваецца ў форме ±<цэлая частка>m,<дробавая частка>. Напрыклад, візуальная абсалютная зорная велічыня Сонца Mv = +4m,79.