Перайсьці да зьместу

Імага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ператварэньне цыкады зь німфы ў імага

Імага (па-лацінску: imago — «вобраз») — дарослая (дэфініцыйная) стадыя індывідуальнага разьвіцьця вусякоў і некаторых іншых суставаногіх жывёл з складаным жыцьцёвым цыклем. На гэтай стадыі жывёлы становяцца здольнымі да размнажэньня (за выключэньнем выпадкаў нэатэніі) і часта — да расьсяленьня. Імага не ліняюць і не растуць.

У вусякоў з поўным ператварэньнем імага разьвіваецца зь лялечкі. У вусякоў зь няпоўным ператварэньнем імага разьвіваецца зь лічынкі (німфы).

Працягласьць жыцьця імага залежыць ад біялёгіі віду і вагаецца ад некалькіх хвілін (матылькі-мяшэчніцы) да 20 гадоў (самкі некаторых мурашак).