Pong (гульня)
Pong — відэагульня, якая зьяўляецца сваеасаблівым сымулятарам настольнага тэнісу з прымітыўнай двумернай графікай. Галоўная мэта гульні — перамагчы другога гульца: кампутар ці чалавека — набраўшы большы за яго лік.
Pong была выдадзена кампаніяй Atari 29 лістапада 1972 году і стала першай шырокавядомай гульнёй, якая атрымала вялікі распаўсюд як на гульнявых аўтаматах, гэтак і на кансолях. Посьпех гульні натхніў Atari на разробку гульні Breakout у 1976 годзе, а потым і Taito — на стварэньне Arkanoid у 1986, што дало пачатак новаму жанру аркадных відэагульняў — арканоід.
Гульнявы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Pong зьяўляецца двумернай спартыўнай гульнёй-сымулятарам настольнага тэнісу. Гулец кіруе вэртыкальна сваёй плятформай-ракеткай, з дапамогай якой ён адбівае мячык. Ад верхняй і ніжняй мяжы поля мячык адскоквае пад тым самым кутом, пад якім і трапіў на мяжу. Галоўнае — абараніць сваю мяжу (зь левага ці правага боку), каб мячык ня трапіў па-за ракетку. Калі мячык трапіў за ракетку гульца, лік апанэнта павялічваецца на адзінку. Выйграе той, у каго будзе большы лік напрыканцы.[1][2][3]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Pong была першай гульнёй, якую разрабіла кампанія Atari, Inc., заснаваная ў 1972 годзе Ноланам Бушнэлам і Тэдам Дэбні.[4][5]
Пасьля выпуску Computer Space Бушнэл вырашыў стварыць кампанію, якая б стварала больш гульняў. Першы кантракт быў заключаны з Bally Technologies для стварэньня гоначнае гульні.[3]
Хатняя вэрсія: «Home Pong»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Посьпех аркаднай вэрсіі прымусіў кампанію ствараць новыя прадукты.[4] У 1974 годзе інжынэр Atari Гараль Лі стварыў хатнюю вэрсію гульні, якая падключалася да тэлевізара: Home Pong. Кодавая назва разрбокі была «Darlene» (паводле адной з супрацоўніц кампаніі).
Кантролер, які быў распрацаваны, уяўляў сабою прыладу, прыстасаваную да падстаўкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pong // Killer List of Videogames (анг.)
- ^ Джон Сэларз (Жнівень 2001). «Pong». Arcade Fever: The Fan's Guide to The Golden Age of Video Games. Running Press. стст. 16–17. ISBN 0-7624-0937-1.
- ^ а б Стывэн Кэнт (2001). "And Then There Was Pong". Ultimate History of Video Games. Three Rivers Press. pp. 40–43. ISBN 0-7615-3643-4.
- ^ а б Дэвід Эліс (2004). "A Brief History of Video Games". Official Price Guide to Classic Video Games. Random House. стст. 3–4. ISBN 0-375-72038-3.
- ^ Стывэн Кэнт (2001). "And Then There Was Pong". Ultimate History of Video Games. Three Rivers Press. pp. 38–39. ISBN 0-7615-3643-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Pong (гульня) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Pong-story.com — найбольш разгорнутая інфармацыя пра гульню і яе гісторыю
- The Atari Museum — агляд плятформы Atari і яе разьвіцьця
- Клёны Pong — разнастайныя клоны арыгінальнае гульні пад розныя плятформы