Перайсьці да зьместу

IP

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Internet Protocol або IP (па-ангельску: internet protocol — «міжсеткавы пратакол») — маршрутызуемы сеткавы пратакол, пратакол сеткавага ўзроўню сямейства («Стэк») TCP/IP.

Пратакол IP (RFC 791) выкарыстоўваецца для негарантаванай дастаўкі зьвестак, падзяляецца на так званыя пакеты ад аднаго вузла сеткі да іншага. Гэта азначае, што на ўзроўні гэтага пратаколу (трэці ўзровень сеткавай мадэлі OSI) не даецца гарантыяў надзейнай дастаўкі пакета да адрасата. У прыватнасьці, пакеты могуць прыйсьці ня ў тым парадку, у якім былі адпраўленыя, прадублявацца (калі прыходзяць дзьве копіі аднаго пакету; у рэальнасьці гэта бывае вельмі рэдка), апынуцца пашкоджанымі (звычайна пашкоджаныя пакеты зьнішчаюцца) або не прыбыць зусім. Гарантыі беспамылковай дастаўкі пакетаў даюць пратаколы больш высокага (транспартнага ўзроўню) сеткавай мадэлі OSI — напрыклад, TCP — якія IP выкарыстоўваюць у якасьці транспарту.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

IPсховішча мультымэдыйных матэрыялаў