Перайсьці да зьместу

Шэры журавель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Grus grus»)
Журавель шэры
Яйка

Шэры журавель (Grus grus) — буйная птушка сямейства жураўліных, якая жыве ў Эўропе і Азіі; трэці па колькасьці від журавоў. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Буйная птушка, вышыня каля 115 см, размах крылаў 180—200 см; вага самца 5,1—6 кг, самкі 4,5—5,9 кг. Апярэньне большай часткі цела сінявата-шэрае, што дазваляе птушцы хавацца ад ворагаў сярод лясістай мясцовасьці. Сьпіна і гузка крыху цямнейшыя, а крылы і чэрава больш сьветлыя. Заканчэньне крылаў чорнае. Пярэдняя частка галавы, падбародак, верхняя частка шыі і ўзьдзечка чорныя альбо цёмна-шэрыя. Патыліца сінявата-шэрая. Па баках галавы маецца белая шырокая паласа, якая пачынаюцца пад вачыма і далей адыходзячым уніз уздоўж шыі. На макаўцы пёры амаль адсутнічаюць, а ўчастак голай скуры выглядае чырвонай шапачкай. Дзюба сьветлая. Ногі чорныя. У маладых журавоў пёры на галаве і шыі шэрыя з рудымі канчаткамі.

  • Белы А. Баявыя журавы старажытных літвінаў // Наша гісторыя, №3, 2018, с. 40-43. ISBN 2617-2305

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]