Сыч вераб’іны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Glaucidium passerinum»)
Сыч вераб’іны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
АтрадСовападобныя
СямействаСавіныя
РодВераб’іныя сычы
ВідСыч вераб’іны
Бінамінальная намэнклятура
Glaucidium passerinum
Glaucidium passerinum

Вераб’іны сыч (Glaucidium passerinum) — від птушак роду вераб’іныя сычы сямейства савіных.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вераб’іны сыч — вельмі маленькая сава, як і ўсе прадстаўнікі роду вераб’іныя сычы. Даўжыня яго цела складае 15—19 см, размах крылаў — 35—40 см, даўжыня крыла — 9—11 см, вага — 55—80 г. Самкі буйней за самцоў. Верх серавата-буры або цёмна-карычневы, зь белымі пястрынамі, якія на галаве меншыя, а на сьпіне буйнейшыя, а ніз белы з бурымі падоўжанымі палосамі.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вераб’іны сыч распаўсюджаны толькі ў Эўропе і Азіі. Ён насяляе ў цэнтры і на поўдні Скандынавіі (да палярнага круга), у гарах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (Сэрбія, Паўночная Італія і Пірэнэі), у Расеі, а таксама ў паўночнай частцы Манголіі і ў Маньчжурыі. У заходняй частцы Нямеччыны адсутнічае, так як там адсутнічаюць лясы. Але ў 1960-х гадах там выпушчаныя птушкі, выведзеныя ў няволі, і цяпер папуляцыя налічвае каля 200 пар. У эўрапейскай частцы Расеі ён даходзіць да паўночнай мяжы лесу на Кольскай паўвысьпе і ў Архангельскай вобласьці. У Сыбіры падымаецца прыкладна да паўночнай частцы Байкалу і на ўсход да Сахаліна, на поўдзень распаўсюджаны да Карпат, Смаленскай, Разанскай вобласьцей, Бугуруслана, Цюмені, Алтаю, Саян, Забайкальля, басэйна Рака Усуры. Вераб’іны сычык — аседлая птушка, але ў халодныя зімы часам перамяшчаецца на поўдзень, маладыя птушкі таксама качуюць восеньню і зімой. Насяляе горныя высокаствольныя, пераважна хвойныя лясы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]