Электронная пошта
Электронная пошта, e-mail — мэтад абмену паштовымі паведамленьнямі ў лічбавым фармаце. Сыстэма электроннай пошты пабудаваная па пранцыпе store-and-forward, паводле якой кожны сэрвэр электроннай пошты адпраўляе, атрымлівае і перасылае паведамленьні, якія праходзяць празь яго. Паведамленьні захоўваюцца на сэрвэрах; карыстальнікі могуць чытаць і захоўваць у сябе, проста падключыўшыся да сэрвэра. На пачатку эры электроннай пошты паведамленьні адсылаліся і атрымоўваліся непасрэдна адпраўшчыкам і адрасатам. Вынайдзеная Рэем Томлінсанам, электронная пошта ўпершыню пачала лімітавана выкарыстоўвацца ў 1960-я гады і да сярэдзіны 1970-х гадоў прыняла форму, якую цяпер прызнаюць электроннай поштай. Электронная пошта працуе ў кампутэрных сетках, у першую чаргу на сёньня ў Інтэрнэце. Некаторыя раньнія сыстэмы электроннай пошты патрабавалі, каб аўтар і атрымальнік адначасова былі ў Інтэрнэце, што нагадвае сыстэму імгненных паведамленьняў.
Кожнае электроннае паведамленьне, ліст, складаецца зь дзьвюх абавязковых частак: загалоўка (анг. header) і тэксту паведамленьня (анг. body). Загаловак зьмяшчае мэтазьвесткі: адрас адпраўшчыка і атрымальніка (ці атрымальнікаў), тэму ліста, а таксама розныя тэхнічныя элемэнты (кадаваньне, дадатковыя файлы і г. д.). Спачатку падтрымліваліся паведамленьні, якія зьмяшчаюць толькі тэкст, але потым былі дазволеныя мультымэдыя-дадаткі ў выглядзе розных файлаў. Падобная тэхналёгія была стандартызаваная ў RFC 2045 пры дапамозе RFC 2049, у якім быў раскрыты сэнс Multipurpose Internet Mail Extensions (ад анг. Шматмэтавыя пашырэньні сеціўнай пошты).
Электронная пошта папярэднічала зараджэньню Інтэрнэту і была на самой справе важным інструмэнтам у ягоным стварэньні, але гісторыя сучасных, глябальных інтэрнэт паслугаў электроннай пошты сягае яшчэ ў пачатак ARPANET. Стандарты для кадаваньня паведамленьняў электроннай пошты былі прапанаваны яшчэ ў 1973 годзе (RFC 561). Пераход ад ARPANET да Інтэрнэту ў пачатку 1980-х гадох вырабіў базу для цяперашніх паслуг карыстаньня электроннай поштай. Лісты, якія адпраўляліся на пачатку 1970-х гадох, выглядаюць вельмі падобна на сёньняшнія тэкставыя паведамленьні, якія перадаюцца ў Інтэрнэце праз электронную пошту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электронная пошта. (анг.) на Open Directory Project
- Гісторыя электроннай пошты. (анг.)
- Гісторыя электроннай пошты. Multics. (анг.)
- Агляд вытокаў стварэньня сеткавай электроннай пошты. CircleID. (анг.)