Перайсьці да зьместу

Сэрвэр імёнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «DNS-сэрвэр»)

Сэрвэр імёнаў (па-ангельску: name server) — сэрвэр, на якім працуе сеткавая служба, што адказвае на запыты зьвестак у службу каталёгаў. Яна пераўтварае зразумелыя чалавекам ідэнтыфікатары ў кампутарнае, часьцей лічбавае, прадстаўленьне (IP-адрас, MAC-адрас і іншыя). Служба дзейнічае на сэрвэры ў залежнасьці ад пратаколу сеткі.

Найбольш распаўсюджаны тып сэрвэраў імёнаў — DNS-сэрвэр у Інтэрнэце, адказны за пераўтварэньне дамэнных імёнаў у IP-адрасы і наадварот.

Інтэрнэт апэруе дзьвюмя асноўнымі прасторамі назваў: герархіяй дамэнных імёнаў[1] і сыстэмай адрасацыі Internet Protocol (IP)[2]. DNS кантралюе прастору дамэнных імёнаў і дазваляе вызначасьць адпаведнасьць паміж імі і IP-адрасамі. DNS-сэрвэр трымае DNS-запісы пра кожнае дамэннае імя, напрыклад, адрасныя запісы (A, AAAA), запісы сэрвэраў імёнаў (NS) і паштовыя запісы (MX). Пры атрыманьні запыту на разьвязаньне дамэннага імя DNS-сэрвэр дае адказ, які ўтрымлівае IP-адрасы на кожны запіс у базе зьвестак.

Верхавіну герархіі DNS-сэрвэраў у Інтэрнэце складае геаграфічна разьмеркаваная сетка каранёвых DNS-сэрвэраў, працу якіх забясьпечвае ICANN.

Рэкурсіўныя запыты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі сэрвэр імёнаў ня мае зьвестак пра запытанае імя ў сваёй базе, ён перасылае запыт вышэй па герархічнай лесьвіцы[3]. У такім выпадку гэта рэкурсіўны запыт ці рэкурсіўны пошук (анг. recursive query, recursive lookup).

  1. ^ RFC 1034, Domain Names — Concepts and Facilities, P. Mockapetris, The Internet Society (November 1987)  (анг.)
  2. ^ RFC 781, Internet Protocol — DARPA Internet Program Protocol Specification, Information Sciences Institute, J. Postel (Ed.), The Internet Society (September 1981)  (анг.)
  3. ^ Composite Application Manager for Internet Service Monitoring, Reference Guide // IBM  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]