Арол-вужаед
Арол-вужаед | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Сокалападобныя |
Сямейства | Ястрабіныя |
Падсямейства | Змеяеды |
Род | Сапраўдныя зьмеяеды |
Від | Арол-вужаед |
Бінамінальная намэнклятура | |
Circaetus gallicus | |
Арэал | |
Аро́л-вужае́д, або крачун, або зьмеяе́д, або зьмяі́ны аро́л (па-лацінску: Circaetus gallicus або па-лацінску: Circaetus ferox) — драпежная птушка зь сямейства ястрабіных атраду сокалападобных.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вельмі рэдкі, зьнікаючы выгляд птушак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў.
Агульная даўжыня — 67—72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава зь імі. Афарбоўка сьпінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых.
Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюцца у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Эўропе, на Каўказе (за выключэньнем стэпавых Перадкаўказьзя і Прыкасьпія), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сыбіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |