26 Полк Уланаў Вялікапольскіх
26 Полк Уланаў Вялікапольскіх ім. гетмана Вялікага Літоўскага Яна Караля Хадкевіча (па-польску: 26 Pułk Ułanów Wielkopolskich im. Hetmana Wielkiego Litewskiego Jana Karola Chodkiewicza) (26 п.у.)) — адзінка кавалерыі Войска Польскага ІІ РП.
Быў арганізаваны як 215 Добрахвотніцкі Маршавы Полк Вялікапольскай у Познані ў ліпені 1920.
Баявыя дзеяньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы бой адбыўся 16 жніўня 1920 над ракою Дврэнца. Полк здабыў Бродніцы і ўвайшоў ва Ўсходнюю Прусыю. 23 верасьня 1920 накіраваны на беларускі фронт. Пасьля баёў ў раёны Шчары і Міру атрымаў заданьне вярнуцца на раку Нёман.
У 1939 пад час Другой Сусьветнай вайны полк прымаў удзел у баях пад Цэгловэм. 27 верасьня гэн. Уладыслаў Андэрс выдаў загад пра расфармаваньне Брыгады, у склад якой уваходзіў полк. Частка жаўнераў было інтэрнавана Чырвонай арміяй, а нямецкая купка падалася да Вугоршчыны (таксама камандзір палка палкоўнік Людвік Швэйтзер з двума афіцэрамі й трыма ўланамі).
Полк быў наноў створаны пад час вайны ў межах Арміі Краёвай і прымаў удзел у Акцыі «Бура».
Полк славіўся «прускай» дысцыплінай.
Камандзіры палка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- палкоўнік Рышард Гешкоўскі-Вольф-Плоттэгг (1924)
- палкоўнік дыплямаваны Раман Абрахам (1928—1929)
- палкоўнік дыплямаваны Тадэвуш Махальскі (1932)
- палкоўнік Людвік Швэйтзер (1939)
Афіцэры палка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ротмістр Януш Бакшчанін
- ротмістр Жыгмунт Млот-Пржэпалкоўскі
Сьвята і колеры палка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвята палку адзначалася 18 жніўня — у гадавіну бою пад Бродніцай у 1920, калі ў баях з бальшавіцкім корпусам Гай-Хана здабылі 3 штандары.
Полк адзначаўся прапорчыкам у бела-ружовым колеры з блакітнай жылкай ды ружовай абводкай вакол рагатывак.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Riedl Karo. Zarys historji wojennej 26-go pułku ułanów wielkopolskich. — Варшава, 1929. — 25 s.