Перайсьці да зьместу

Юзэф Корсак (сын Яна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Корсак

Герб «Катвіца зьменены»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 1540
Памёр 1618
Род Корсакі
Бацькі Ян Глебавіч Корсак
Жонка Багуміла Адамаўна Прытуліс
Тэадора Лукашоўна Гарабурда
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корсак.

Юзэф Корсак (па-польску: Józef Korsak, каля 1540 — 1618) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, полацкі войскі з 1570 году, судзьдзя земскі з 1586 году, у жніўні 1597 году названы кашталянам менскім і полацкім з 25 кастрычніка 1597 году. Валодаў маёнткамі Залесьсе і Лятоўшчына.

З роду Корсакаў герба «Катвіца зьменены», сын полацкага падваяводы Яна Глебавіча.

Быў жанаты двойчы, першы раз ў 1576 годзе на Багуміле, дачке Адама Прытуліса, а другі раз на Тэадоре Лукашоўне Гарабурдзе, ўдаве Стэфана Галубіцкага-Корсака. Памёр бязьдзетным, завяшчаў маёнткі сынам свайго брата Гаўрылы.