Цеплавы рухавік
Цеплавы́ рухаві́к — прыстасаваньне бесьперапыннага дзеяньня, якое атрымоўвае энэргію ў форме цяпла, якое затым перадаецца навакольлю ў форме работы і, у абавязковым парадку, у форме цяпла.
Схематычна цеплавы рухавік можна ўявіць як тры тэрмадынамічныя сыстэмы: дзьве зь іх зьяўляюцца крыніцамі цяпла, а адна — рабочым целам. Падчас тэрмадынамічнага працэсу рабочае цела адтрымоўвае цяпло ад гарачай крыніцы, далей частка цяпла пераўтвараецца ў мэханічную работу, а астатняя аддаецца другой (халоднай) крыніцы цяпла. У цеплавым рухавіку заўсёды зьдзяйсьняецца просты тэрмадынамічны цыкль (цыкль, у якім да рабочага цела падводзіцца большая колькасьць цеплыні пры большай тэмпэратуры, а адводзіцца меншая пры больш нізкай тэмпэратуры. Розьніца гэтых цяплынь роўная зьдзейсьненай рабоце).
Тэорыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Работа, якая зьдзяйсьняецца рухавіком, роўная:
- , дзе:
- — колькасць цеплыні, атрыманая ад награвальніка,
- — колькасць цеплыні, аддадзеная ахаладжальніку.
Каэфіцыэнт карыснага дзеяньня (ККДз) цеплавога рухавіка разлічваецца як адносіны работы, якая зьдзяйсняецца рухавіком, да колькасьці цеплыні, атрыманай ад награвальніка:
Частка цеплыні пры перадачы непазьбежна губляецца, таму ККДз рухавіка меней за 1. Максымальна магчымы ККД мае рухавік Карно. ККД рухавіка Карно залежыць толькі ад абсалютных тэмпэратур награвальніка() і халадзільніка():
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цеплавы рухавік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў