Перайсьці да зьместу

Крыптагаманок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Удзельнік:Pyachkur»)

Крыптагамано́к (па-ангельску: crypto wallet) — праграма альбо прылада, якая дазваляе карыстальніку захоўваць крыптавалюту бясьпечным чынам. Папулярнымі кшталтамі крыптагаманкоў зьяўляюцца гаманкі на хостынгу, гаманкі на самаабслугоўваньні й апаратныя гаманкі.[1]

Кшталты крыптагаманкоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаманок на хостынгу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаманок на хостынгу (анг. hosted wallet) зьяўляецца найпапулярным і найпростым кшталтам крыптагаманкоў. Калі карыстальнік набывае крыптавалюту пры дапамозе такой праграмы як Coinbase, яна аўтаматычна захоўваецца на хостынгу. Гэта значыць, што яе захоўвае трэці бок. Падобным чынам банк захоўвае грошы ўкладчыка на бягучым альбо ашчадным рахунку.

Асноўнай перавагай захоўваньня крыптавалюты на хостынгу ёсьць тое, што калі карыстальнік страціць пароль, ён ня страціць крыпту. Мінусам зьяўляецца абмежаванасьць магчымасьцяў. Аднак сытуацыя можа зьмяніцца, бо функцыі такіх гаманкоў усё больш пашыраюцца.

Гаманок на самаабслугоўваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаманок на самаабслугоўваньні (анг. self-custody wallet), напрыклад Coinbase Wallet, дае карыстальніку поўны кантроль над крыптой. Яго бясьпека не залежыць ад трэцяга боку. Калі карыстальнік страціць пароль ад праграмы, таксама называны «прыватнымі ключамі» й «seed-фразай», ён ня зможа карыстацца сваёй валютай. Але той, хто знойдзе яго прыватныя ключы, атрымае поўны доступ да яго актываў.

Гаманок на самаабслугоўваньні дае карыстальніку поўны кантроль над бясьпекай, а таксама доступ да прасунутай дзейнасьці, напрыклад «вырошчваньня» лічбавых грошай (yield farming), крэдытаваньня ці запазычаньня. Тым, хто хоча толькі купляць, прадаваць і прымаць крыпту, хутчэй падойдзе гаманок на хостынгу.

Апаратны гаманок (анг. hardware wallet) — фізычны носьбіт памерам з флэшку, на якім захоўваюцца прыватныя ключы да крыптавалюты. Большасьць людзей не карыстаюцца апаратнымі гаманкамі, бо гэта нязручна й нятанна, але ў іх таксама ёсьць плюсы. Напрыклад, крыпта застанецца ў бясьпецы, нават калі кампутар хакнуць. Апаратны гаманок можа каштаваць больш за $100. Найбольш вядомыя брэнды — Ledger і Trezor.

  1. ^ How to set up a crypto wallet Coinbase. Доступ: 3 чэрвеня 2023