Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Пераклад зьместу
--- старонка 1 ---
[рэдагаваць крыніцу]Уявіце сабе сьвет, у якім кожны чалавек на плянэце мае вольны доступ да ўсіх ведаў чалавецтва. Джымі Ўэйлз
Вітаем у Вікіпэдыі
--- старонка 2 ---
[рэдагаваць крыніцу]Вікіпэдыя зьяўляецца найбуйнейшай энцыкляпэдыяй у сьвеце. Яна пашыраецца й падтрымліваецца больш чым 80 000
аўтарамі з розных краінаў сьвету. Штомесяц Вікіпэдыя атрымлівае больш за 450 мільёнаў унікальных наведвальнікаў. Вікіпэдыя налічвае больш за 23 мільёны29 мільёнаў артыкулаў, якія напісаныя на 280287 мовах. Вікіпэдыя зьяўляецца бясплатнай, свабоднай для рэдагаваньня й ад рэклямы.
(Зьвесткі на жнівень 2012лістапад 2013 году)
Пасьля таго, як Вы прачытаеце «Запрашэньне ў Вікіпэдыю», Вы будзеце здольныя:
- — зразумець, як працуе Вікіпэдыя;
- — стварыць свой уліковы запіс карыстальніка Вікіпэдыі;
- — зразумець карыстальніцкі інтэрфэйс Вікіпэдыі;
- — выявіць шляхі да таго, як Вы можаце палепшыць Вікіпэдыю;
- — мець зносіны зь іншымі карыстальнікамі Вікіпэдыі праз старонку «Мае гутаркі»;
- — растлумачыць, як артыкул разьвіваецца ў Вікіпэдыі;
- — апісаць характарыстыкі, якімі павінен валодаць добры й абраны артыкулы;
- — стварыць новы артыкул;
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне! Мяне клічуць Сара. Я карыстаюся Вікіпэдыяй, калі мне трэба даведацца больш пра нейкую тэму. Але я зацікавілася, хто ж піша гэтыя артыкулы? Чаму яны з часам зьмяняюцца? Я чула, што кожны можа рэдагаваць Вікіпэдыю. Ці магу я зрабіць гэта таксама? Якім чынам?
--- старонка 3 ---
[рэдагаваць крыніцу]Як працуе Вікіпэдыя?
Усё, што ёсьць у Вікіпэдыі, было напісанае людзьмі, такімі ж як Вы. На самой справе Вікіпэдыя перастане быць найбуйнейшай он-лайн-энцыкляпэдыяй у сьвеце безь людзей, якія будуць рабіць далейшы ўнёсак інфармацыі, малюнкаў і зьвестак. Вікіпэдыя агулам пашыраецца амаль на 9700 артыкулаў у дзень, а колькасьць правак зьяўляецца большай за 12 мільёнаў штомесяц. (Зьвесткі на жнівень 2012 году)
Многія ўдзельнікі, то бок вікіпэдысты, імкнуцца забясьпечыць бясплатныя веды кожнаму. Вось прычына таго, чаму людзі з усяго сьвету выкарыстоўваюць свой вольны час для захаваньня й паляпшэньня якасьці артыкулаў у Вікіпэдыі. Вікіпэдыя дазваляе кожнаму мець магчымасьць свабодна абменьвацца ведамі.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Але хто вырашае, што будзе апублікаванае? Галоўны рэдактар ці нехта іншы?
--- старонка 4 ---
[рэдагаваць крыніцу]Вікіпэдысты ствараюць гэтак шмат новых артыкулаў і рэдагуюць існуючыя гэтак часта, што амаль немагчыма мець дастаткова вялікую каманду да разгляду й пацьвярджэньня ўсіх зьменаў, якія былі зробленыя ў энцыкляпэдыі. Замест гэтага Вікіпэдыя абапіраецца на падтрымку з боку тых, хто пашырае Вікіпэдыю па ўсім сьвеце, каб стварыць найбуйнейшае сховішча энцыкляпэдычнага зьместу ў сьвеце. Большасьць удзельнікаў, што імкнуцца палепшыць Вікіпэдыю, лічаць свой занятак ня толькі прыемным, але й карысным. Адной з галоўных прычынаў рэдагаваньня Вікіпэдыі зьяўляецца тое, што гэта вясёлая справа, але найбольш актыўныя карыстальнікі кіруюцца ў сваёй жарсьці да паляпшэньня Вікіпэдыі магчымасьцю бясплатнага распаўсюджваньня ведаў.
Паспрабуйце! Хто можа зьмяняць існуючыя артыкулы ў Вікіпэдыі? Выберыце слушны адказ.
- Толькі дасьведчаныя рэдактары;
- Галоўны рэдактар Вікіпэдыі;
- Любы, хто мае доступ да інтэрнэту.
Адказы на гэтае й іншыя пытаньні можна знайсьці на апошняй старонцы гэтага даведніка.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Я жадаю дапамагчы людзям атрымаць вольны доступ да бясплатных ведаў. Распавядзі мне больш. З чаго мне пачаць?
--- старонка 5 ---
[рэдагаваць крыніцу]Стварэньне рахунку ў Вікіпэдыі
Стварэньне ўліковага запісу карыстальніка зьяўляецца добрым першым крокам, калі Вы пачынаеце рабіць унёсак у Вікіпэдыю. Рахунак дазваляе Вам ствараць новыя артыкулы, запампоўваць малюнкі й пераносіць старонкі. Вы таксама атрымаеце доступ да спэцыяльных функцыяў, як то «Мой сьпіс назіраньня». Сьпіс назіраньня дазваляе Вам сачыць за артыкуламі, якія вы рэдагавалі й паставілі пазнаку пра цікавасьць да старонкі. Каб дадаць артыкул у сьпіс назіраньня, націсьніце на значок-зорачку ў верхняй частцы артыкула.
Што яшчэ больш важна, такім чынам усе Вашыя зьмены ў артыкулах Вікіпэдыі запісваюцца пад імем Вашага рахунку, ідэнтыфікуючы Вашую дзейнасьць у Вікіпэдыі. Гэта дапаможа Вам узаемадзейнічаць зь іншымі людзьмі, якія рэдагуюць тыя ж артыкулы, што й Вы, і дапаможа вам стаць надзейным чальцом супольнасьці. Калі Вы прызвычаіцеся да Вікіпэдыі, вы выявіце, што будзеце здольныя ўдзельнічаць у дыскусіях, і зможаце дапамагчы іншым у рэдагаваньні артыкулаў.
Вы можаце рэдагаваць Вікіпэдыю без рэгістрацыі. Тым ня менш, без выкарыстаньня рахунку Вашыя праўкі будуць запісвацца пад Вашым IP-адрасам. Практыка сьведчыць пра тое, што супольнасьць Вікіпэдыі мае тэндэнцыю недаверу да правак, якія былі зробленыя з IP-адрасоў. Пры рэдагаваньні артыкулаў, у якіх цяжка заставацца бесстароньнімі, паўстае канфлікт інтарэсаў.
Стварыць уліковы запіс у Вікіпэдыі вельмі лёгка. Вы не абавязаныя прадстаўляць аніякай асабістай інфармацыі: 1. Націсьніце на «Стварэньне рахунку» ў правым верхнім куце старонкі. 2. Запоўніце імя ўдзельніка. 3. Абярыце сабе пароль. 4. Націсьніце на спасылку «Стварыць рахунак».
Паспрабуйце! 1. Стварыце ўліковы запіс карыстальніка ў Вікіпэдыі 2. Зрабіце сьпіс назіраньня Вашых любімых артыкулаў у Вікіпэдыі, націснуўшы на зорачку ў верхняй частцы старонкі артыкула. Паглядзіце, як зьмены ў артыкуле адсочваюцца ў Вашым сьпісе назіраньня.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Гэта было хутка! Цяпер я маю рахунак і магу ствараць якасныя артыкулы.
--- старонка 6 ---
[рэдагаваць крыніцу]Інтэрфэйс карыстальніка
Галоўная старонка Вікіпэдыі.
- Абмеркаваньні адлюстроўваюцца ў верхняй частцы кожнага артыкула. Старонка абмеркаваньня ёсьць месцам для абмеркаваньня аўтарамі й іншымі ўдзельнікамі плянаў аб структуры артыкула. Тут адбываюцца размовы й дасягненьні кансэнсусу па зьмесьце артыкула. Гэта месца, дзе можна папрасіць дапамогі па пытаньні, якое зьвязанае з гэтым артыкулам.
- Дапамога дазволіць Вам даведацца больш пра тое, як працуе Вікіпэдыя.
- У апошніх зьменах маецца сьпіс зьменаў, якія былі зробленыя ва ўсіх артыкулах Вікіпэдыі ў храналягічным парадку. Гэтая старонка дазваляе выяўляць артыкулы з памылкамі й акты вандалізму.
- Вікіпэдыя існуе на больш чым 280 мовах.
--- старонка 7 ---
[рэдагаваць крыніцу]Стварэньне рахунку ў верхнім правым куце старонкі дае Вам доступ да ўсіх прыладаў Вікіпэдыі й дапамагае стварыць свой он-лайн рахунак.
Старонка «Паказаць гісторыю» дазваляе праглядзець і параўнаць мінулыя вэрсіі старонкі.
З дапамогай Пошуку Вы знойдзеце артыкул па Вашым запыце. Калі артыкул яшчэ не існуе, будзе адлюстраваны сьпіс артыкулаў, у якіх гэтае слова прысутнічае.
Паспрабуйце! Пстрыкніце на «Паказаць гісторыю» ў любым артыкуле й праглядзіце старонку. Зьвярніце ўвагу, што кожная праўка мае пазнаку часу й адносіцца да пэўнага карыстальніка або яго IP-адрасу. Зьвярніце ўвагу, як некаторыя аўтары тлумачаць свае зьмены. Тлумачыць сваё рэдагаваньне маленькай нататкай ёсьць добрай практыкай, таму што дапамагае іншым зразумець, чаму Вы зрабілі рэдагаваньне.
Джош, сябар Сары, таксама пачаў рэдагаваць артыкул і зразумеў, што яму патрэбная інфармацыя пра палітыку Вікіпэдыі й галоўныя прынцыпы, стандарты супольнасьці й агульную дапамогу для рэдагаваньня. Дзе ён можа знайсьці дапамогу? Выберыце правільны адказ.
- Апошнія зьмены
- Дапамога
- Пошук
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Хто напісаў гэты артыкул? Мне ён вельмі падабаецца! Я ня ўпэўненая, што я здольная напісаць такі ж добры артыкул.
--- старонка 8 ---
[рэдагаваць крыніцу]Чым я магу дапамагчы?
Ці ведаеце Вы, што існуе шмат розных роляў, якія вы можаце абраць у Вікіпэдыі? Пісаньне артыкулаў зьяўляецца толькі адным з многіх варыянтаў. Вось некаторыя з роляў і тое, што яны робяць:
Вікігном: Робіць дробныя праўкі, напрыклад выпраўленьне напісаньня слова. Таксама ён прапануе шляхі паляпшэньня артыкула, паведамляючы пра гэта на старонцы абмеркаваньня артыкула.
Copyeditor: Выпраўляе стылістыку мовы й граматыку артыкула.
Патрульны: Выяўляе артыкулы з прадузятым стаўленьнем да напісанага й выпраўляе іх. Назірае за зьменамі, унесенымі аўтарам без нэўтральнасьці да прадмету ці аб’екту артыкула, забясьпечвае фактычную дакладнасьць зьвестак у артыкуле й яго нэўтральнасьць.
Ілюстратар: Загружае малюнкі, фотаздымкі, мапы й візуальныя дапаможнікі, якія маюць дачыненьне да артыкула, пры гэтым не забываючыся на аўтарскія правы графічных матэрыялаў.
Аўтар: Дадае інфармацыю да артыкулаў з кнігаў, вэб-сайтаў, газэтаў і іншых крыніцаў, якія заслугоўваюць даверу. Аўтар таксама ініцыюе стварэньне новых артыкулаў.
Formatter: Структуруе альбо вікіфікуе артыкулы, выкарыстоўваючы вікі-разьметку, якую лягчэй чытаць.
Пасярэднік: Мадэруе абмеркаваньні на спрэчныя тэмы, дапамагае вырашаць спрэчкі й дае парады аўтарам наконт іх паводзінаў.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Я толькі што выправіла гістарычны факт пра Лахор, горад у Пакістане, і ведаеце што? Мае праўкі адразу сталіся актуальнымі пасьля захаваньня старонкі. Як цікава!
--- старонка 9 ---
[рэдагаваць крыніцу]Старонка карыстальніка, старонка «Мае гутаркі»
Тысячы рэдактараў рэдагуюць Вікіпэдыю штодня. Некаторыя праўкі не паддаюцца праверцы або маюць прадузяты пункт гледжаньня. Вось чаму некаторыя вікіпэдыйцы кантралююць амаль усе праўкі, выкарыстоўваючы старонку «Апошнія зьмены», якую можна пабачыць у мэню зьлева. Гэтая функцыя забясьпечвае агляд усіх зьменаў, якія былі зробленыя, у прыватнасьці, у бягучай моўнай вэрсіі Вікіпэдыі. З-за гэтага маніторынгу велізарнай колькасьці правак часам вікіпэдыйцы могуць выдаляць карысныя рэдагаваньні, які, аднак, не зусім добра напісаныя. Каб гэтага ня здарылася з Вамі, важна, каб Вы дадавалі інфармацыю, якая абапіраецца на факты й спасылаецца на пэўныя крыніцы.
Дадаць інфармацыю пра сябе й свае інтарэсы можна на вашай старонцы ўдзельніка. Стварэньне старонкі карыстальніка зьяўляецца добрым спосабам да пабудовы даверу. Кожны рахунак мае старонку ўдзельніка й старонку гутарак. Вы можаце знайсьці спасылкі на сваю старонку й гутаркі ў правым верхнім куце экрана. Каб перайсьці на Вашую старонку карыстальніка, трэба націснуць на вашае імя карыстальніка, якое знаходзіцца побач са значком удзельніка. Потым націсьніце на кнопку «Рэдагаваць крыніцу», каб напісаць пра сябе. Затым націсьніце на кнопку «Захаваць старонку» ў ніжняй частцы экрана, калі вы скончыце пісаць пра сябе.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Што толькі што адбылося? Мае рэдагаваньні артыкулу былі. Хтосьці іх вынішчыў? Чаму гэта было зроблена?
Паспрабуйце! Сара любіць фатаграфаваць месцы, якія яна наведвае. Калі яна загружае свае фотаздымкі ў Вікіпэдыю, якую ролю яна выконвае: • Ілюстратар • Аўтар • Пасярэднік • Formatter
--- старонка 10 ---
[рэдагаваць крыніцу]На сваёй старонцы ўдзельніка вы можаце напісаць пра сябе, свае спэцыяльныя веды, і пазначыць Вашую цікавасьць у прыватнасьці да артыкулаў. Старонка ўдзельніка таксама зьяўляецца месцам, дзе можна адзначыць тыя сфэры, дзе ў Вас можа быць патэнцыйны канфлікт інтарэсаў. Напрыклад, Вам можа быць цяжка заставацца нэўтральным пры рэдагаваньні артыкула пра арганізацыю, дзе Вы працуеце. Тым ня менш, Вы можаце выкарыстоўваць свае глыбокія веды пра Вашую арганізацыю, але з пазначэньнем сьпісу аўтарытэтных крыніцаў інфармацыі. Такім чынам, калі Вы знайшлі ў Вікіпэдыі інфармацыю пра Вашую арганізацыю, якая зьяўляецца недакладнай або састарэлай, Вы можаце пакінуць паведамленьне на старонцы абмеркаваньня артыкула пра неадпаведнасьць і дадаць да гэтага спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Іншыя ўдзельнікі могуць ацаніць Вашыя крыніцы й выкарыстаць іх дзеля абнаўленьня артыкула ў Вікіпэдыі.
Старонка гутарак удзельніка зьяўляецца месцам, дзе іншыя ўдзельнікі ці Вы маеце магчымасьць пакідаць паведамленьні іншым удзельнікам, на якія можна адказваць. Многія ўдзельнікі пакідаюць прывітаньні для новых карыстальнікаў. Іншыя вікіпэдыйцы могуць выкарыстоўваць гэтую прастору, каб пачаць размову, каб пазнаёміцца з Вамі лепш і зразумець Вашыя зьмены, якія Вы зрабілі ў артыкулах. Кожны артыкул таксама мае старонку абмеркаваньня. Гэтая старонка выкарыстоўваецца вікіпэдыйцамі, каб плянаваць, якім чынам яны будуць супрацоўнічаць па зьмесьце й вырашэньні канфліктаў. Калі некага хвалююць Вашыя рэдагаваньні артыкула, ён, часьцей за ўсё, выкарыстае старонку абмеркаваньня артыкула, каб нешта паведаміць Вам пра Вашыя праўкі. Старонка абмеркаваньня артыкула таксама зьяўляецца добрым месцам, каб зьвярнуцца па дапамогу пры рэдагаваньні артыкула.
Паспрабуйце! Націсьніце на сваё імя карыстальніка, а затым пстрыкніце па кнопцы «зьмяніць», каб рэдагаваць сваю старонку ўдзельніка. Вывучыце розныя опцыі на панэлі рэдагаваньня… (тлусты тэкст), (курсіў) і (спасылка). Націсьніце на кнопку «Дадаткова», каб убачыць іншыя інструмэнты фарматаваньня. Хуткае азнаямленьне зь Вікі-разьметкай маецца ў канцы гэтага даведніка.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]О, хтосьці пакінуў паведамленьне на маёй старонцы абмеркаваньня. У ім тлумачыцца, што мае праўкі былі адмененыя, бо я не спасылалася на крыніцы. З тае прычыны, што факт, які я дадала, падмацоўваецца на вэб-сайце ўрада, я зраблю рэдагаваньне наноў. На гэты раз я ўключу крыніцу ў разьдзел спасылак у канцы артыкула.
--- старонка 11 ---
[рэдагаваць крыніцу]Этапы існаваньня артыкула
Хоць артыкулы ў Вікіпэдыі заўжды павінныя быць добра дэталізаванымі й добра напісанымі, ніхто не чакае, каб такі артыкул быў створаны толькі за адно рэдагаваньне. Артыкулы звычайна ствараюцца са зьместам у некалькі сказаў, а затым дзякуючы шырокаму супрацоўніцтву, старонка праходзіць наступныя этапы:
• Найбольш пасьпяховыя артыкулы пачынаюць сваё жыцьцё з малога накіду й складаюцца зь некалькіх агульных сказаў па тэме, якія зьмяшчаюць інфармацыю, што паказвае значнасьць артыкулу («першы…», «самы вялікі…», «сталіца…» і г. д.), і крыніцы, якая спасылаецца на факты па-за Вікіпэдыяй, якія пацьвярджаюць наяўнасьць і важнасьць тэмы (давераныя публікацыі або вэб-сайты). Гэты базавы артыкул называецца накідам. Калі пацьвярджэньня крыніцамі няма й у некаторых вікіпэдыйцаў ёсьць падазрэньні на адсутнасьць значнасьці тэмы, супольнасьць можа пазначыць артыкул на выдаленьне, а пасьля гэтага выдаліць артыкул.
• Далей іншыя карыстальнікі могуць дадаць тэкст і малюнкі ў артыкул. Ён павялічваецца да больш падрабязнага артыкула, які ўжо ахоплівае розныя пункты гледжаньня й агляд розных аспэктаў тэмы. Больш актыўныя ўдзельнікі могуць вылучыць артыкул да працэсу рэцэнзаваньня, які існуе ў Вікіпэдыі. Гэты працэс уключае стараннае вывучэньне якасьці. Працэс ужываецца для тых артыкулаў, над якімі ўжо была зробленая вялікая праца. Рэцэнзаваньне ўключае стварэньне камэнтараў, пытаньняў і прапановаў ад рэцэнзэнтаў. На аснове зваротнай сувязі аўтары плянуюць стратэгію паляпшэньня артыкулу, выкарыстоўваючы ягоную старонку абмеркаваньня.
--- старонка 12 ---
[рэдагаваць крыніцу]• Нарэшце артыкул дасягае такога ўзроўню, што тэма настолькі ўсёабдымная й добра асьветленая, што толькі спэцыялісты могуць дадаць нешта каштоўнае да яго. Гэтыя артыкулы могуць быць прызначаныя ў якасьці добрых ці абраных, што зьяўляецца фактам прызнаньня артыкула супольнасьцю як прыкладу высокай якасьці. Добрыя й абраныя артыкулы адлюстроўваюцца на галоўнай старонцы Вікіпэдыі. Для напісаньня артыкула на такім узроўні, неабходныя шмат часу й намаганьняў. Удзельнікі, якія бралі ўдзел у стварэньні й паляпшэньні артыкулаў да статусаў добрых ці абраных, таксама павышаюць свой статус сярод супольнасьці Вікіпэдыі. Такім чынам падвышаецца й статус самога моўнага разьдзелу. Абраная й добрыя артыкулы можна паляпшаць і надалей.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Я мару пра паляпшэньне якога-небудзь артыкулу, які потым зьявіцца на галоўнай старонцы вэб-сайту зь мільёнамі чытачоў.
Паспрабуй! Для чаго патрэбнае рэцэнзаваньне ў Вікіпэдыі? Выберыце слушны адказ. • Ацэнка якасьці артыкула групай вікіпэдыстаў. • Ацэнка якасьці артыкула групай экспэртаў-прафэсіяналаў. • Ацэнка якасьці артыкула супольнасьцю Вікімэдыі.
--- старонка 13 ---
[рэдагаваць крыніцу]Што робіць артыкул якасным?
Якасьць артыкулу ў Вікіпэдыі зьяўляецца вынікам актыўнай працы супольнасьці, выразнай пэўнай структурай артыкула й ягонага энцыкляпэдычнага зьместу:
Структура: Надаваньне выразнай структуры артыкулу дапаможа чытачам хутчэй знайсьці інфармацыю й дапамагае рэдактарам дадаваць тэкст у адпаведнасьці з усімі аспэктамі тэмы. Адным са спосабаў даведацца пра слушнасьць структураваньня артыкула ёсьць вывучэньне структуры абраных і добрых артыкулаў. Вы можаце атрымаць доступ да ўсіх абраных артыкулаў, зайшоўшы на галоўную старонку Вікіпэдыі. У верхняй левай частцы старонкі пад блёкам Абраны артыкул націсьніце на спасылку Іншыя абраныя артыкулы. Затым пракруціць новую старонку да долу й выберыце тэму, якая вас цікавіць.
Большасьць якасных артыкулаў маюць наступную структуру:
• Уступная сэкцыя, якая зьмяшчае кароткае рэзюмэ асноўных фактаў па тэме, якую ахоплівае артыкул. Варта адзначыць, што вядучы разьдзел ня мае загалоўка.
• Цела артыкула зьяўляецца галоўным разьдзелам артыкула й уключае ў сябе канкрэтныя загалоўкі й падзагалоўкі. Напрыклад, артыкул пра горад можа зьмяшчаць, напрыклад, наступныя загалоўкі: гісторыя, геаграфія, клімат, эканоміка, адміністрацыйны падзел, насельніцтва, адукацыя, транспарт і іншыя.
• Сэкцыя дадаткаў знаходзіцца пасьля тэксту артыкула. Яна можа ўключаць бібліяграфію, спасылкі на іншыя артыкулы Вікіпэдыі ці вонкавыя спасылкі, заўвагі й крыніцы.
Паспрабуй! 1.Цела артыкула ня мае загалоўкаў. Выберыце правільны адказ. • так • не
2.Якімі якасьцямі павінен валодаць якасны артыкул? Выберыце слушныя адказы. • Утрымліваць крыніцы, якія магчыма праверыць. • Прытрымлівацца нэўтральнага пункту гледжаньня. • Утрымліваць інструкцыі, кшталту «як зрабіць» • Утрымліваць рэзюмэ, цела, зноскі.
--- старонка 14 ---
[рэдагаваць крыніцу]- Зьмест: шмат вікіпэдыйцаў лічаць зьмест галоўным фактарам што да якасьці артыкула. Для аднолькавага разуменьня якаснага зьместу суполка Вікіпэдыі прыняла наступныя 4 рэкамэндацыі, якімі варта кіравацца пры стварэньні й рэдагаваньні артыкулаў:
- Крыніцы інфармацыі: Тым, хто дадае інфармацыю ў артыкулы, варта пазначаць, адкуль яны бяруць гэтую інфармацыю. Па вялікім рахунку, кожны факт павінен спасылацца на надзейную крыніцу інфармацыі.
- Нэўтральны пункт гледжаньня: Артыкулы павінныя быць напісаныя непрадузята й прадстаўляць усе значныя з раней апублікаваных пунктаў гледжаньня.
- Адсутнасьць рэклямы: Вікіпэдыя — гэта не пляцоўка для рэклямных матэрыялаў, інструкцыяў, рэзюмэ, каталёгаў прадукцыі.
- Адсутнасьць уласных дасьледаваньняў: Вікіпэдыя таксама не прызначаная для зьмяшчэньня Вашых уласных ідэяў (што завецца ўласным дасьледаваньнем) альбо ўласных думак па пэўнай тэматыцы.
- Грамадзкасьць: Увесь зьмест Вікіпэдыі даступны грамадзкасьці на вольнай ліцэнзіі. Гэта азначае ў тым ліку, што ніводны з артыкулаў ня можа знаходзіцца ва ўласнасьці нейкага аўтара ці аўтараў. Любы зьмест можа й будзе актыўна рэдагавацца рознымі ўдзельнікамі. Інакш кажучы, любы можа далучыцца да працэсу прыняцьця пэўнага рашэньня. Адной з пляцовак для дыскусіі й згодзе па зьмесьце артыкулаў зьяўляюцца старонкі гутарак удзельнікаў. Некаторыя з удзельнікаў маюць шматгадовы вопыт у Вікіпэдыі, і іхны досьвед можа быць каштоўнай крыніцай вырашэньня канфліктаў.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Не магу знайсьці артыкул па гэтай тэме. Мне варта пачакаць, калі хто-небудзь створыць адпаведны артыкул?
--- старонка 15 ---
[рэдагаваць крыніцу]Стварыце новы артыкул
[рэдагаваць крыніцу]Існуе яшчэ шмат тэмаў, якія не закранутыя артыкуламі ў Вікіпэдыі. Калі Вы знайшлі такую, паспрабуйце спачатку іншыя варыяцыі назвы гэтай тэмы. Таксама праверце, можа тэма закранутая ў артыкуле сумежнай тэматыцы. Напрыклад, інфармацыя пра пэўны востраў можа быць прыведзеная ў артыкуле пра краіну, якой ён належыць. Калі тэма сапраўды не закранутая ў Вікіпэдыі, можа гэта таму, што яна надта нязначная й малавядомая, каб пісаць пра яе ў Вікіпэдыі, як то музычны гурт з бліжэйшага гаражу альбо невядомая асоба, якая вядзе блог. Калі ж Вы лічыце, што тэма ўсё ж не павінная быць абмінутая ў Вікіпэдыі, тады стварыце адпаведны новы артыкул.
Зрабіце пошук па назьве тэмы. Калі артыкул не існуе, Вы пабачыце загаловак артыкула ў выглядзе чырвонай спасылкі. Націсьніце на яе, і адчыніцца акно стварэньня новага артыкула.
Ваш новы артыкул атрымае добры пачатак, калі Вы не забудзеце ўключыць наступныя 3 элемэнты:
- Агляд па тэме
- Прычыну значнасьці тэмы
- Спасылкі на надзейныя крыніцы інфармацыі па тэме.
--- старонка 16 ---
[рэдагаваць крыніцу]Калі Вы пачынаеце новы артыкул, Вам спатрэбіцца нейкая пляцоўка для гэтай працы. Можаце стварыць сваю ўласную, альбо скарыстацца «пясочніцай». Рабіце сваю працу там да таго часу, пакуль артыкул ня будзе ўтрымліваць гэтыя 3 асноўныя элемэнты.
Каб трапіць у пясочніцу, Вы павінныя яе стварыць. Назва старонкі павінная мець наступны выгляд Удзельнік:Назва рахунку ўдзельніка/Пясочніца.
Можаце карыстацца гэтай старонкай, каб захоўваць на ёй сваю чарнавую працу. Не забывайцеся націскаць Захаваць старонку пасьля сканчэньня чарговых рэдагаваньняў. Калі Вы цалкам скончылі сваю працу над артыкулам, знайдзіце іншага ўдзельніка, каму будзе цікавая гэтая тэма. Адзін са шляхоў, каб знайсьці зацікаўленых — гэта адчыніць іншы артыкул па тэме й націснуць на спасылку Паказаць гісторыю, каб пабачыць, хто зрабіў найбольш значны ўнёсак у стварэньне таго артыкула. Пакіньце паведамленьне на ягонай старонцы Гутаркі з запытам зрабіць рэцэнзію створанага Вамі артыкула. Пасьля гэтага скарыстайцеся спасылкай Перанесьці, якая месьціцца ў выпадаючым мэню каля поля пошуку, каб перанесьці зьмест Вашай пясочніцы ў адпаведны артыкул Вікіпэдыі. На старонцы, якая ў выніку адкрыецца, абярыце элемэнт «(Асноўная)» у выпадаючым сьпісе «Новая назва», пасьля ўвядзіце адпаведную назву для артыкула замест назвы вашай пясочніцы, растлумачце, што Вы робіце, у полі «Прычына» і націсьніце на кнопку Перанесьці старонку.
Не спыняйцеся на гэтым, злучыце створаны Вамі артыкул зь іншымі артыкуламі, у якіх згадваецца Вашая тэма.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Паспрабуйце! Якія асноўныя 3 элемэнты павінны ўтрымліваць новыя артыкулы? Пазначце правільны адказ.
- Агляд, значнасьць, крыніцу.
- Агляд, малюнак, спасылку на іншы артыкул.
- Назву, значнасьць, крыніцу.
--- старонка 17 ---
[рэдагаваць крыніцу]Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Перад сваёй вандроўкай у Марока ў наступным месяцы я скарыстаюся магчымасьцю Вікіпэдыі «Стварыць кнігу» (у нашым разьдзеле не існуе!). Я зьбяру артыкулы, якія мне спатрэбяцца, і раздрукую ўласны даведнік па вандроўцы. Вікіпэдыя насамрэч мае больш магчымасьцяў, чым мне спачатку ўяўлялася.
--- старонка 18 ---
[рэдагаваць крыніцу]Цяпер, калі Вы прачыталі брашуру «Вітаем у Вікіпэдыі», Вы здольныя:
[рэдагаваць крыніцу]- Разумець, як працуе Вікіпэдыя.
- Ствараць рахунак удзельніка Вікіпэдыі.
- Разумець (інтэрфэйс?) Вікіпэдыі.
- Уяўляць розныя шляхі, якімі можна рабіць унёсак у Вікіпэдыю.
- Камунікаваць зь іншымі ўдзельнікамі праз старонку Вашых гутарак.
- Патлумачыць, якім чынам эвалюцыянуе артыкул у Вікіпэдыі.
- Апісаць асноўныя атрыбуты якаснага артыкулу.
- Стварыць новы артыкул.
Bubble text
[рэдагаваць крыніцу]Што ж, час бяжыць. Я толькі што націснула на спасылку «Ўнёсак» уверсе старонкі й выявіла, што зрабіла ўжо больш за 100 рэдагаваньняў. Я атрымала вялікае задавальненьне праз камунікацыю зь іншымі вікіпэдыстамі, напісаньне якасных артыкулаў і распаўсюджваньне ведаў, якія ўсім дасяжныя бясплатна.
Footnote
[рэдагаваць крыніцу]Гэты адукацыйны зьмест прадстаўлены вам праектам «Кніжная паліца Вікіпэдыі». Спампаваць электронную вэрсію гэтай брашуры й іншыя адукацыйныя матэрыялы праекту можна па адрасе: http://bookshelf.wikimedia.org.
Там жа знаходзяцца зыходныя файлы, пры дапамозе якіх можна перакладаць, зьмяняць і выкарыстоўваць гэтыя адукацыйныя матэрыялы на ваш лад.
--- старонка 19 ---
[рэдагаваць крыніцу]Паспрабуй! (ключавыя адказы)
[рэдагаваць крыніцу]Як працуе Вікіпэдыя
[рэдагаваць крыніцу]Хто можа рэдагаваць артыкулы ў Вікіпэдыі?
Кожны, хто мае доступ у Інтэрнэт.
Інтэрфэйс Вікіпэдыі
[рэдагаваць крыніцу]Сябар Сары, Джош, толькі што пачаў рэдагаваць артыкулы ў Вікіпэдыі й адчувае, што яму неабходная дапамога наконт правілаў, рэкамэндацыяў і пагадненьняў, якімі кіруюцца ў суполцы, а таксама агульная дапамога для рэдактараў. Дзе ён можа атрымаць гэтую інфармацыю?
У разьдзеле «Дапамога».
Як я магу зрабіць унёсак
[рэдагаваць крыніцу]Сары падабаецца фатаграфаваць мясьціны, якія яна наведвае. Якім чынам яна можа рабіць унёсак у Вікіпэдыю?
У якасьці ілюстратара.
Жыцьцёвы шлях артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Што ўлучае ў сябе працэс парнай рэцэнзіі ў Вікіпэдыі?
Рэцэнзія якасьці артыкула групай вікіпэдыстаў.
Што адрозьнівае якасны артыкул
[рэдагаваць крыніцу]- 1. Цела артыкула ня ўтрымлівае загалоўкаў.
- Ня верна.
- 2. Якімі якасьцямі павінен валодаць якасны артыкул?
- Утрымліваць крыніцы, якія магчыма праверыць.
- Прытрымлівацца нэўтральнага пункту гледжаньня.
- Утрымліваць рэзюмэ, цела, зноскі.
Стварэньне новага артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Якія тры элемэнты трэба ўлучыць у новы артыкул, які Вы ствараеце?
Рэзюмэ, значныя факты, крыніцу інфармацыі.
--- старонка 20 ---
[рэдагаваць крыніцу]Вы адзін зь мільёнаў людзей, якія карыстаюцца Вікіпэдыяй штодня?
Кожны дзень людзі па ўсім сьвеце карыстаюцца Вікіпэдыяй, калі працуюць над школьнымі заданьнямі ці бізнэс-плянамі, калі робяць уласныя дасьледаваньні альбо плянуюць адпачынак. Яны карыстаюцца ёю, калі выношваюць новую ўласную ідэю альбо вырашаюць пэўную праблему ў камандзе. Яны карыстаюцца ёю, каб адкрыць для сябе новыя землі, старадаўнія культуры, высокае мастацтва, выбітных асобаў альбо актуальныя падзеі.
«Вітаем у Вікіпэдыі» зьяўляецца даведнікам для тых, хто хоча зрабіць наступны крок — зьбіраць і дзяліцца ўсім багацьцем чалавечых ведаў.
Прасачыце, як Сара робіць свае першыя рэдагаваньні ў Вікіпэдыі. У працэсе Вы даведаецеся пра ключавыя канцэпцыі, рэкамэндацыі й інструмэнты, якія дапамогуць вам пачаць рабіць свой уласны ўнёсак у Вікіпэдыю.
Больш матэрыялаў можна знайсьці па адрасе: http://bookshelf.wikimedia.org.