Удзельнік:Ліцьвін/Населеныя пункты Барысаўскага раёну
Выгляд
Айконімы Барысаўшчыны («Гоман Барысаўшчыны» №12(93) за 2006 год, №1-2(94-95) за 2007 год з удакладненьнямі)
- Абёз — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Адамарына — былая вёска, зараз уваходзіць у вёску Смоліна
- Адамовічы — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Азьдзяцічы — вёска, цэнтар сельсавету.
- Азяродзішча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад Іканаў
- Азярышча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў пяці кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Зарэчча
- Азярышча — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Абёз
- Алясеўка — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Андроўнікі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зэмбінскага с/с
- Антаневічы — засьценак, потым вёска, Мётчанскі с/с
- Антосіна — фальварак, потым вёска, зараз — адзін з пасёлкаў вёскі Касьцюкі
- Анцісткава (?) — больш старая гістарычная назва маёнтка Кімейшчына
- Аржавенка — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Арлоўка (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Рубеж
- Арцёмаўка (Арцёмава) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў накірунку на паўднёвы ўсход ад Навасёлак (Лошніцкіх)
- Асінаўка — вёска, Вяляціцкі с/с
- Асіньнікі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Карсакавіцкага с/с
- Аскеркі — вёска, Мётчанскі с/с
- Асовіны — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Хонава
- Астроўскія — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Атрошкаўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Капачэўка
- Баб’я Гара — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Вераскі
- Бабіцкі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Базыльяншчына — хутары, зараз не існуюць, знаходзіліся ў сямі кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Баковічы — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Любча
- Баланова (?) — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на поўдзень ад вёскі Лаўнікі
- Бальновішна — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на поўдзень ад вёскі Іканы
- Баравуха — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Ўцеха
- Баравуха — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Баравуха — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў накірунку на паўночны захад ад вёскі Баравуха (Майсееўшчынскага с/с)
- Баравыя — вёска, Вяляціцкі с/с
- Баравыя — хутар, зараз не існуе, знаходзіўся ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Баравуха
- Баранаўка — вёска, Глівінскі с/с
- Баранскія Пруды — другая гістарычная форма запісу назвы вёскі Пруды
- Баранцы — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Барысава
- Барань — вёска, раней мястэчка, Майсееўшчынскі с/с
- Бараўляны — вёска, Карсакавіцкі с/с
- Барбарава — фальварак, потым хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на поўнач ад вёскі Карсакавічы
- Барсукі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Белае
- Барсукі — вёска, Траянаўскі с/с
- Барсучына — фальварак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Боркі
- Барысаў, горад, цэнтар раёна
- Бацьвіньнікі — засьценак, потым вёска, зараз уваходзіць у Вільянова
- Баярка — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Неманіца
- Баяры — вёска, Лошніцкі с/с
- Белавіна — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на поўдзень ад вёскі Дубовы Лог (Хаўхоліцкага с/с)
- Белае — вёска, Зачысцкі с/с
- Белін — больш старая форма запісу назвы вёскі Беліна
- Беліна — засьценак, потым вёска, Чарневіцкі с/с
- Беражніца — другая гістарычная назва вёскі Юзафова
- Берг — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Кастрыца
- Бердня — другая гістарычная форма запісу назвы вёскі Берня
- Берня — вёска, Мётчанскі с/с
- Бешанкоўцы — адна з гістарычных формаў запісу назвы вёскі Краўцова Ніва
- Блонь — маёнтак, потым пасёлак; зараз частка вёскі Юзафова
- Божыдар (сучасная афіцыйная назва Беразоўшчына) — вёска, Іканскі с/с
- Боркі — вёска, Зачысцкі с/с
- Боркі — вёска, Мётчанскі с/с
- Брадзянка — вёска, зараз не існуе; яе месцазнаходжаньне патрабуе ўдакладненьня
- Брацкі Саюз — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Вярховіна
- Бродаўка — вёска, цэнтар сельсавету.
- Бродня (Сорск) — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў сямі кілямэтрах на захад ад Барысава
- Броды — вёска, Мсьціскі с/с
- Брусы (Рагоўшчына) — вёска, Прыгарадны с/с
- Брыжленнае — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Брызены — маёнтак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Макаўе
- Брылі — вёска, Весялоўскі с/с
- Буда — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў пяці кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Слабодка
- Будзеніцкая Рудня — вёска, Іканскі с/с
- Будзенічы — маёнтак, потым вёска, Іканскі с/с
- Будзішча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на поўнач ад вёскі Барань
- Будзішча — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Капачэўка
- Булава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Абёз
- Бутэлеўшчына — вёска, Зачысцкі с/с
- Быкаўскі — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Забашавічы
- Бытча — вёска, Прыгарадны с/с
- Бягі — засьценак, потым вёска, Мётчанскі с/с
- Бялькоўшчына — вёска, зараз не існуе; яе месцазнаходжаньне патрабуе ўдакладненьня
- Бяразоўшчына — гл. Божыдар
- Бярозавая Гара — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух-трох кілямэтрах на ўсход ад вёскі Зачысьце
- Бярозаўка — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў (пасёлак №8)
- Бярозаўка — вёска, Вяляціцкі с/с
- Бярозаўка — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зачысьценскі с/с
- Бярэзьніца — засьценак, потым вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Юзафова
- Ваілава — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Іканскага с/с
- Вайцяховіча — хутар, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Глівінскага с/с
- Вал — вёска, Зэмбінскі с/с
- Валатоўка — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся на паўночны ўсход ад вёскі Новая Ўцеха
- Валенцінова — фальварак, потым вёска, Лошніцкі с/с
- Валкоўшчына — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Бараўляны
- Валокі — вёска, Мсьціскі с/с
- Варапольле — былы засьценак, зараз зьяўляецца часткай вёскі Іканы
- Вароўскага — вёска, Мсьціскі с/с
- Веглы (?) — засьценак, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ад Шабынек
- Вераб’ёўшчына — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Навасады (Вяляціцкага с/с)
- Верамеяў — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Вераскі — вёска, Перасадзкі с/с
- Верацен — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Бутэлеўшчына
- Верацея — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зачысьценскага с/с
- Весялова — вёска, цэнтар сельсавету
- Вілы — адна з даваенных формаў запісу назвы вёскі Засьценак (Забашавіцкага с/с)
- Вільтоўскага — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Вільянова — фальварак, потым вёска, Кішчынаслабодзкі с/с
- Вінцэнтава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Собалеўка
- Вішанкаўка — адна з гістарычных формаў запісу назвы вёскі Краўцова Ніва
- Вішнёвае — гл. Клюндзеўка
- Волатава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на левым беразе возера Пялік
- Волкава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў сямі кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Вольная Беларусь — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Загор’е
- Восава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўнач ад вёскі Хаўхоліца
- Восава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Хрост
- Восава — вёска, Траянаўскі с/с
- Восава — вёска, Чарневіцкі с/с
- Восава — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Забашавічы
- Востраў — вёска, Перасадзкі с/с
- Востраў — вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Вуглы — вёска, Прыгарадны с/с
- Вуглы — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночны ўсход ад вёскі Чарневічы
- Вылазы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Плоскае
- Вылазы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Забашавічы
- Высадкае — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох-чатырох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Пялік
- Высачаны — вёска, Траянаўскі с/с
- Высокі Бераг — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Хрост
- Высокі Бераг — гл. Страшнае
- Вышні Стан — вёска, Навасёлкаўскі с/с
- Вялікае Глівіна (Вялікі Глівін) — былая вёска, на левым беразе Бярэзіны месца знаходжаньня якой невядома; найбольш верагодна, што ў больш раньнія часы мела назву Глівіна (Глівін)
- Вялікае Стахава — вёска, Прыгарадны с/с
- Вялікая Трасьцяніца — вёска, Весялоўскі с/с
- Вялікая Ўхалода — вёска, Мётчанскі с/с
- Вялікая Ябланка — гістарычная назва вёскі Ябланка
- Вялікі Жортай — старая назва вёскі Жортай (?).
- Вялікі Люцец — гістарычная назва вёскі Люцец
- Вялікі Пуста-Мсьціж — вёска, частка вёскі Пуста-Мсьціж, зараз зьяўляецца часткай вёскі Іканы
- Вялікія Негнавічы — вёска, Лошніцкі с/с
- Вялікія Ўпірэвічы — гістарычная назва вёскі Перасады
- Вяляцічы — вёска, цэнтар сельсавету
- Вярховіна — вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Вясёлы Кут — пасёлак, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Нежыцы
- Галубы — вёска, Лошніцкі с/с
- Ганцавічы — пасёлак, Іканскі с/с
- Гара — вёска, Глівінскі с/с
- Гаравая — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ля вёскі Зарэмбы
- Гаравец — вёска, Мсьціскі с/с
- Гаравіцкі — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў паўтары кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Макаўе
- Гарадзішча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ад вёскі Глівін
- Гарадкі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зэмбінскага с/с
- Гарадкі-2-я — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зэмбінскага с/с
- Гаражанка — вёска, Мсьціскі с/с
- Гаранскі Пераезд — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Барысава
- Гарбатка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночны ўсход ад вёскі Іканы
- Гарэлаўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Ляхаўка
- Гарэліца — вёска, Перасадзкі с/с
- Гарэлы Востраў — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Хаўхоліцкага с/с
- Гарэлы Луг — вёска, Іканскі с/с
- Гарэльцы — другая гістарычная форма назвы вёскі Гарэліца
- Глеі — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў (пасёлак № 9)
- Глівін — вёска, цэнтар с/с
- Глівіна (Глівін) — былая вёска на левым беразе Бярэзіны, дакладнае месцазнаходжаньне якой невядома
- Глінішча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Крацэвічы
- Глобаць — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Крашавіца
- Глыбочыца — вёска, зараз не існуе, знаходзілася ў пяці кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Жортай
- Гнюта — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў шасьці кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Загор’е (Мсьціскага с/с)
- Голубы — другая гістарычная назва фальварка (вёскі) Валенцінова
- Горка — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Іканскага с/с
- Грабло — вёска, Лошніцкі с/с
- Грамы — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Грыцкоўе — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Ніўкі (Мсьціскага с/с)
- Гукі — вёска, зараз не існуе; яе месцазнаходжаньне патрабуе ўдакладненьня
- Гумнішча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Зачысьце
- Гумнішча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўночны захад ад Лошніцы
- Гурба — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў дзевяці кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Жортай
- Дварок — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Чарневіцкага с/с
- Дворышча — хутар, зараз не існуе; знаходзілася ў двух з паловай кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Стаі
- Дзьвіняты — адна з былых формаў запісу назвы вёскі Зьвіняты
- Дзедзелавічы — вёска, Мсьціскі с/с
- Дзесяцігодзьдзя Кастрычніка — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Падгор’е
- Дзіч — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Міхееўка
- Дзядок — хутар, зараз не існуе, знаходзілася ў трох кілямэтрах на поўнач ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Дзямідаўка — вёска, Прыгарадны с/с
- Добрая Парада — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры-двух на паўднёвы захад ад вёскі Рубеж
- Добрыцкае — вёска, Мётчанскі с/с
- Доўгае — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Навасёлак (Глівінскіх)
- Доўгі Памёт (сучасная афіцыйная назва Навасёлы) — вёска Траянаўскага с/с
- Дразы — вёска, Бродаўскі с/с
- Драны Бор — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночным захадзе ад вёскі Ўцеха
- Дрозьдзенскі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Дрозьдзіна — вёска, Мётчанскі с/с
- Дрыгба (сучасная афіцыйная назва Сьветлы Гай) — вёска, Прыгарадны с/с
- Дубавыя — вёска, Вяляціцкі с/с
- Дубкі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі Бродаўскага с/с
- Дубні — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Плітчанка
- Дубнік — вёска, Вяляціцкі с/с
- Дубовікі — вёска, Кішчынаслабодзкі с/с; афіцыйна адносіцца да нежылых, што не адпавядае рэчаіснасьці
- Дубовы Лог — вёска, Глівінскі с/с
- Дубовы Лог — засьценак, потым вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Дубрава — старая назва вёскі Зялёная Дубрава
- Дуброва — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Дуброўкі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Дуброўшчына — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў паўтары кілямэтры на захад ад вёскі Забашавічы
- Дубяні — вёска, Прыгарадны с/с
- Дудзінка — вёска, Прыгарадны с/с
- Дымкі — былая вёска, зараз уваходзіць у межы Барысава
- Елісееўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на ўсход ад вёскі Навішчына
- Ельніца — вёска, Перасадзкі с/с
- Ельніца — фальварак, потым вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Ермашкевічы — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на ўсход ад вёскі Сыч
- Жарсьцьвянка — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Стайкі
- Жарсьцьвянка — вёска, Зэмбінскі с/с
- Жартайка — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Жартаец — вёска, зараз не існуе. Знаходзілася на паўднёвы захад ад вёскі Жартайка.
- Жортай — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Жортай 1-ы — былая вёска, зараз уваходзіць у вёску Жортай
- Жортай 2-і — былая вёска, зараз уваходзіць у вёску Жортай
- Жуковічы — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зэмбінскага с/с
- Жукоўскіх — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Хаўхоліцкага с/с
- Журавец — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Боркі
- Жураўка — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Зэмбіна
- Жураўка — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Карсакавіцкага с/с
- Жураўкаўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Ніўкі (Місьціжскага с/с)
- Жураўкаўка — пасёлак, зараз не існуе, знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Жураўлёўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Ніўкі (Мсьціскага с/с)
- Жыцькава — вёска, Прыгарадны с/с
- Забалотніца — вёска, Лошніцкі с/с
- Забалоцьце — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Майсееўшчыны
- Забалоцьце — вёска, Весялоўскі с/с
- Забалоцьце (?) — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на ўсход ад Карсакавічаў
- Забальяншчына — хутар, зараз не існуе, знаходзіўся ў шасьці кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Забашавічы — вёска, цэнтар с/с
- Забашэўка — вёска, Забашавіцкі с/с
- Забелы — другая гістарычная назва хутара Карчаватка
- Забер’е — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Забор’е — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Старына (Весялоўскі с/с)
- Забор’е — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Пупелічы
- Забор’е — засьценак, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Краўцова Ніва
- Забродзьдзе — вёска, Вяляціцкі с/с
- Забродзьдзе — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Чарневіцкага с/с
- Заброды — больш старая форма запісу назвы вёскі Забродзьдзе
- Забыліна — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Завалы — вёска, Мётчанскі с/с
- Завалы — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Завалы
- Завель — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Глівінскага с/с
- Заверацёнка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох кілямэтрах на захад ад вёскі Жортай
- Завіднае — вёска, Іканскі с/с
- Завіцец — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Старае Янчына
- Завод — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў сямі кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Завосінскі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Хаўхоліцкага с/с
- Загаінка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Ляхаўка
- Загасьцінец — былая вёска, зараз адзін з пасёлкаў Касьцюкоў
- Загацец — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Загацье — засьценак, зараз на яго месцы знаходзіцца вёска Малая Ўхалода
- Загор’е — вёска, Мсьціскі с/с
- Загор’е — вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Загорнае — адна са старых форм запісу назвы вёскі Загор’е (Мсьціскага с/с)
- Загорнае — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Зэмбіна
- Загразьзе — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Ўборак
- Задні Мост — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на ўсход ад вёскі Хаўхоліца
- Зазімнік — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Касьцюкі
- Зайцы — былая вёска, зараз адносіцца да Паўлаўцоў
- Залесьсе — фальварак, потым вёска, Перасадзкі с/с
- Залужжа — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Падгор’е
- Замак — хутар, зараз не існуе; быў ля месца, дзе зараз знаходзіцца вёска Дудзінка
- Замерына (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на захад ад вёскі Гара
- Замошша — былы засьценак, вёска, зараз зьяўляецца часткай Барысава
- Замошша — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на левым беразе Схі вышэй Барысава
- Замошша — вёска, Іканскі с/с
- Замужаньне — вёска, Лошніцкі с/с
- Замужаны — больш старая форма запісу назвы вёскі Замужаньне
- Замчышча — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Весялоўскага с/с
- Заніўкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ля Брылёў
- Заосіна — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Крацэвічы
- Заплісьсе — другая гістарычная форма назвы вёскі Гара, якая выкарыстоўвалася ў былыя часы
- Запольле — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў (пасёлак № 11)
- Запольле — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ад Сморак
- Запрудзьдзе — вёска, Траянаўскі с/с
- Зарасель — адна з гістарычных формаў запісу назву вёскі Зарослае
- Зарослае — вёска, Навасёлкаўскі с/с
- Заручча — вёска, Забашавіцкі с/с
- Зарынец — былая вёска, зараз адзін з пасёлкаў вёскі Касьцюкі
- Зарэмбы — вёска, Іканскі с/с
- Зарэчча — вёска, Мсьціскі с/с
- Засьценак — вёска, Забашавіцкі с/с
- Засьценак — вёска, Зачысцкі с/с
- Зацішша — маёнтак, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Вал
- Зачысьце — вёска, цэнтар сельсавету
- Заям’е — былы засьценак, потым вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Ельніца (Хаўхоліцкаўга с/с)
- Зімец — засьценак, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на поўночны ўсход ад вёскі Міхайлова (Бродаўскага с/с)
- Зімнік — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Касьцюкі
- Зорка — вёска, Лошніцкі с/с
- Зорка — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Загор’е
- Зоры (Зара) — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на ўсход ад вёскі Старынкі
- Зорычы — гл. Сморкі
- Зосін — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Чмялі
- Зэмбін — вёска, раней мястэчка, цэнтар сельсавету
- Зьвінятка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Будзеніцкая Рудня
- Зьвяняты — фальварак, потым вёска, Весялоўскі с/с
- Зьмена — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўднёвы захад ад вёскі Мажніца
- Зялёная Дубрава (Дубрава, Зялёнка) — засьценак, потым вёска, Мётчанскі с/с
- Зялёнка — адна з формаў назвы вёскі Зялёная Дубрава
- Зялёнка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на ўсход ад вёскі Сыч
- Зялёны Лужок — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Пагадзіца
- Іванаўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Бараўляны
- Іванкаўшчына — адна з назваў вёскі Стоцьберг
- Іванкаўшчына — вёска, Траянаўскі с/с
- Івашкавічы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Ярцаўка
- Ігрышча — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на ўсход ад вёскі Пупелічы
- Ізобка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўнач ад вёскі Поўпрышча
- Ізобка — вёска, Неманіцкі с/с
- Ізопка — адна з гістарычных формаў запісу назвы вёскі Ізобка ля Поўпрышча
- Іканы — вёска, цэнтар сельсавету
- Ільля — адна з формаў назвы вёскі Ільлінка
- Ільінка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух-трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Пупелічы
- Імшара — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Карсакавіцкага с/с
- Іпалітава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Поўпрышча
- Ісьцьмужніц — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Брылі.
- Кабыльшчына (сучасная афіцыйная назва Садоўшчына) — вёска, Кішчынаслабодзкі с/с
- Кажарскі — другая гістарычная назва хутара Падбярэзьзе
- Казённае — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на поўдзень ад вёскі Ракаўцы
- Казімірава — былы маёнтак, потым пасёлак, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтра на паўднёвы ўсход ад вёскі Карсакавічы
- Казлоўка — вёска, Глівінскі с/с
- Казлы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Зачысьце
- Казлы 2-я — вёска, Зачысцкі с/с
- Кайтанава — вёска, Іканскі с/с
- Кайтанава — фальварак, потым маёнтак, зараз частка вёскі Кайтанава
- Каленішча — друга гістарычная назва вёскі Сутокі
- Калінаўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох-пяці кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Чарневічы
- Калішчына (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Вал
- Кальварыя — хутар, зараз адносіцца да вёскі Вуглы
- Каляніца (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ад вёскі Плітчанка
- Каменка — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Каменка — вёска, Вяляціцкі с/с
- Каменка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Мсьціж
- Каменка — вёска, Зэмбінскі с/с
- Каменьні — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў
- Каменны Лог — фальварак, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Собалеўка
- Каменны Мост — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад Зэмбіна
- Камуна — пасёлак, які знаходзілася ў былым маёнтку Кімія
- Камяніца — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Ніўкі (Мсьціскага с/с)
- Капаніцы — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Капачэўка — вёска, Траянаўскі с/с
- Каралін — фальварак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Поўпрышча
- Каржэвічаў — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Карма — вёска, Мётчанскі с/с
- Карнееўка — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Ляхаўкі
- Карнюшкаў — вёска, Зачысцкі с/с
- Карчаватка — былы хутар, зараз зьяўляецца часткай вёскі Малая Трасьцяніца
- Каршавіца — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Кастрыца — вёска, Бродаўскі с/с
- Кастрычнік — гл. Клёпкі
- Касьцюкі — вёска, Весялоўскі с/с
- Касьцюкі — маёнтак, зараз частка вёскі Старына (Весялоўскі с/с)
- Каськова — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Зарэмбы
- Кімейшчына — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Кімія
- Кімія — вёска, Зэмбінскі с/с
- Кімія — маёнтак, зараз не існуе;знаходзіўся ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Кімія
- Кімія (Анцісткава (?)) — фальварак, маёнтак, потым камуна, зараз не існуе; знаходзіўся ў чатырох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Кімія
- Кішкурнае — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Вал
- Кішчына — зараз частка вёскі Кішчына Слабада
- Кішчына Слабада — вёска, цэнтар сельсавету
- Клёпкі (сучасная афіцыйная назва Кастрычнік) — вёска, Мсьціскі с/с
- Клетнае — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Клетнае — пасёлак, Майсееўшчынскі с/с
- Клін — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночны ўсход ад вёскі Баравуха
- Клыпенка — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Клюндзеўка (сучасная афіцыйная назва Вішнёвае) — вёска, Іканскі с/с
- Кляштар — вёска, зараз не існуе, знаходзілася прыблізна паміж Барысавым, Юзэфова і Бытчай
- Колкі — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Конава — другі варыянт запісу назву вёскі Хонава (Майсееўшчынскага с/с), які сустракаецца ў старых дакумэнтах
- Красавін — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў (пасёлак № 9)
- Краснае — адна з былых назваў вёскі Засьценак (Забашавіцкага с/с)
- Краснае — маёнтак, потым вёска, Забашавіцкі с/с
- Краснае — хутары, зараз не існуюць; знаходзіліся ў кілямэтры-двух на паўночны захад ад вёскі Краснае
- Красная Гара — вёска, Вяляціцкі с/с
- Красоўшчына — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Чарневіцкага с/с
- Краўцова Ніва — вёска, Траянаўскі с/с
- Крацэвічы — вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Крома — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў (пасёлак №1)
- Круглае — вёска, Неманіцкі с/с
- Крушына — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Цешкаўка
- Крывіца — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Вяляціцкага с/с
- Крынічкі — гл. Пупелічы
- Крычына — былы маёнтак; зараз адносіцца да Крычына
- Крычына — вёска, Весялоўскі с/с
- Кубліцкага — хутар, зараз не існуе, знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Глівінскага с/с
- Кудзіна — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на захад ад вёскі Млёхава
- Купейка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ярцаўка
- Купейка 2-я — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Купель — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Кішчына Слабада
- Купуцоў — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Курган — вёска, Траянаўскі с/с
- Курганаўка — вёска, Неманіцкі с/с
- Курганы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Сыч
- Куськова — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Іканскага с/с
- Кучынка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на ўсход ад вёскі Смаляры
- Лабачыха — вёска, Навасёлкаўскі с/с
- Лагі — былая вёска, зараз пасёлак № 9 Навасёлак (Лошніцкіх)
- Лазін — сумесная назва вёсак: Навішчына, Ніціеўшчына, Сакоўшчына, Шабліншчына і Мазанічы
- Ламачы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ад вёскі Бродаўка
- Ланкаўшчына — вёска, Неманіцкі с/с
- Ласіны Перасмак — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў чатырнаццаці кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Жортай
- Лаўнікі — вёска, Зэмбінскі с/с
- Лаўніца — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Лебяніца — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Старынкі
- Леванова — вёска, Мётчанскі с/с
- Ленінскі — былы пасёлак, які атрымаў такую назву ў даваенны час; зараз зьяўляецца часткай вёскі Зьвяняты
- Лесьнікі — другая гістарычная назва вёскі Прудзішча
- Лесьнічар — засьценак, зараз не існуе; знаходзіўся ў чатырох кілямэтрах на захад ад вёскі Барань
- Лесуны — былая вёска, зараз існуе як дачны пасёлак (Лошніцкі с/с)
- Ліпа — другая, больш старая гістарычная назва вёскі Старая Маталыга
- Ліпка — былая вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Іканы
- Ліпкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Разьліцьце
- Ліпкі — вёска, Неманіцкі с/с
- Ліпнікі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на захад ад Зэмбіна
- Ліпнікі — вёска, Лошніцкі с/с
- Лісава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Зачысьце
- Лісава Поле — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Лісіна — вёска, Карсакавіцкі с/с
- Лісінская Рудня — вёска, Карсакавіцкі с/с
- Ліцьвіна — хутары, частка зь іх зараз складаюць вёску Сівіца
- Лошава — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Зэмбіна
- Лошніца — пасёлак, раней мястэчка, цэнтар сельсавету
- Лужкі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Бродаўскага с/с
- Лужкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночны захад ад вёскі Недаль
- Лужок — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Плітчанка
- Любасьлее — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух з паловай кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Вал
- Любатоўшчына — вёска, Прыгарадны с/с
- Любча — вёска, Зэмбінскі с/с
- Любча — другая гістарычная назва вёскі Смоліна
- Люцец — пасёлак на месцы былога маёнтка, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры-двух на захад ад вёскі Люцец
- Люцец — хутар, зараз не існуе, знаходзіўся ў кілямэтры на поўдзень ад вёскі Клетнае
- Люцец (Вялікі Люцец) — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Лядзішча — былая вёска, зараз уваходзіць у межы Барысава
- Ляды — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Стайкі
- Ляхаўка — вёска, Весялоўскі с/с
- Ляшчыны — вёска, Прыгарадны с/с
- Магільнае — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Траянаўскага с/с
- Магільнае — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох — чатырох кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Барань
- Мажніца — вёска, Мсьціскі с/с
- Мазанічы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ля Навішчына
- Мазная Яма — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Майданы — хутары, зараз не існуюць; знаходзіліся ў двух-трох кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Разьліцьцё
- Майсееўшчына — вёска, цэнтар сельсавету
- Макаўе — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух-трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Вышні Стан
- Макаўе — вёска, Мсьціскі с/с
- Максімаўка — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Барысава
- Максімаўка — вёска, Траянаўскі с/с
- Малахаў Бераг — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Малая Трасьцяніца — вёска, Весялоўскі с/с
- Малая Ўхалода — вёска, Мётчанскі с/с
- Малая Ябланка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ябланка
- Малое Стахава — вёска, Прыгарадны с/с
- Малы Люцец — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на паўночны захад ад сёньняшняй вёскі Люцец
- Малы Пуста-Мсьціж — былая вёска, частка вёскі Пуста-Мсьціж, зараз зьяўляецца часткай вёскі Іканы
- Малышкі — вёска, Чарневіцкі с/с
- Малыя Любчы — другая гістарычная назва вёскі Адамарына
- Малыя Негнавічы — вёска, Лошніцкі с/с
- Малыя Ўпірэвічы — гістарычная назва вёскі Ўпірэвічы
- Мар’ін Бор — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў шасьці кілямэтрах на захад ад вёскі Жортай
- Мар’янава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўдзень ад вёскі Сморкі
- Маркаў — засьценак, зараз зьяўляецца часткай вёскі Вялікая Ўхалода
- Маркоўшчына — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зэмбінскага с/с
- Мароз — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на поўнач ад вёскі Новае Янчына
- Марцеліха — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух з паловай кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Вышні Стан
- Марысін — вёска, зараз не існуе; яе месцазнаходжаньне патрабуе ўдакладненьня
- Масьцішча — вёска, Траянаўскі с/с
- Маталыга — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Матусевічы — былы фальварак, зараз не існуе, месца, дзе ён знаходзіўся, зараз знаходзіцца ў межах Барысава
- Маячнае — гл. Парасятнікі
- Мекселаў (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на захад ад вёскі Слабодка
- Месца — другая гістарычная назва вёскі Рагатка
- Мірукі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Ельніца (Хаўхоліцкага с/с)
- Міхайлаў — другая гістарычная назва вёскі Марцеліха
- Міхайлова — вёска, Бродаўскі с/с
- Міхайлова — вёска, Неманіцкі с/с
- Міхайлова, фальварак, зараз не існуе; знаходзіўся на захад ад вёскі Міхайлова (Бродаўскага с/с)
- Міхалова — вёска, Зэмбінскага с/с; афіцыйна адносіцца да нежылых, што не адпавядае рэчаіснасьці
- Міхальскія Астравы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў васьмі кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Жортай
- Міхееўка — вёска, Траянаўскі с/с
- Міхееўка — другая гістарычная назва вёскі Карнюшкін Засьценак
- Міхееўскі Бор — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Міхееўка
- Міцькаўка — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Вяляціцкага с/с
- Міцькеўшчына — былая вёска, разам з Эдвардавым зараз складае вёску Шэрстні
- Млёхава — вёска, Навасёлкаўскі с/с
- Мошка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Бараўляны
- Мрай — хутар, потым вёска, Мсьціскі с/с
- Мсьценьне — гл. Падгор’е
- Мсьціж — вёска, цэнтар сельсавету
- Мужанка — вёска, Лошніцкі с/с
- Мужаны — засьценак, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Завалы
- Мулішча — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Мурава — назва вёскі Пабярэжжа, якая выкарыстоўвалася ў даваенны час
- Мурашкі — вёска, Забашавіцкі с/с
- Мурашкі — хутары, зараз не існуюць, знаходзіліся ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Мурашкі
- Мурожнае — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Весялоўскага с/с
- Мхерына 2-е — вёска, частка якой раней знаходзілася на тэрыторыі, якая зараз адносіцца да Барысаўскага раёна; на сёньняшні час захавалася толькі тая частка вёскі, якая адносяцца да Крупскага раёна
- Мядзьведзеўка — вёска, Бродаўскі с/с
- Мядзьведзкае — вёска, зараз не існуе (?), знаходзілася ля вёскі Ніўкі (Чарневіцкага сельсавету) у бок Мурава (магчыма Мядзьведзкае — варыянт назвы фальварка, на месцы якога ўтварылася вёска Пабярэжжа)
- Мястэчка — былы засьценак, зараз зьяўляецца часткай вёскі Смаляры
- Навапольле — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ўцеха
- Навасады — вёска, Вяляціцкі с/с
- Навасады — вёска, Лошніцкі с/с
- Навасады — вёска, Неманіцкі с/с
- Навасады 1-я — пасёлак, Лошніцкі с/с
- Навасёлкі — вёска, Глівенскі с/с
- Навасёлкі — вёска, зараз не існуе; знаходзіліся ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Абёз
- Навасёлкі — вёска, цэнтар сельсавету
- Навасёлкі — гістарычная назва пасёлка № 5 Навасёлак (Глівінскіх)
- Навасёлы — гл. Доўгі Памёт
- Навінка — былая вёска, зараз пасёлак № 7 Навасёлак (Лошніцкіх)
- Навінка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на ўсход ад вёскі Ўсохі
- Навінка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Пупелічы
- Навішчына — вёска, Забашавіцкі с/с
- Наддаткі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Хаўхоліцкага с/с
- Назва невядома — маёнтак Струпень да атрыманьня сёньняшняй назвы меў іншую, якая страчана
- Назва невядома — хутар, знаходзіўся ў два з паловай кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Глівін
- Накал (Накала) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Крацэвічы
- Наколы — былая вёска, зараз пасёлак № 2 Навасёлак (Лошніцкіх)
- Налеткі — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся на паўночны захад ад вёскі Поўпрышча
- Нежанцы — другая форма назвы вёскі Нежыцы, якая сустракаецца ў старых дакумэнтах
- Нежыцы — вёска і маёнтак, зараз вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Нежычы — больш старая форма запісу назвы вёскі Нежыцы
- Неманіца — вёска, раней мястэчка, цэнтар сельсавету
- Несьцераўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўдзень ад вёскі Востраў (Хаўхоліцкага с/с)
- Ніўкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Ніўкі (на той момант — Чырвоная Ніва) Чарневіцкага с/с
- Ніўкі — вёска, Мсьціскі с/с
- Ніўкі — вёска, Чарневіцкі с/с
- Ніціеўшчына — вёска, Забашавіцкі с/с
- Новабарысаў — былы пасёлак, зараз зьяўляецца часткай Барысава
- Новае Сяло — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Лісіна
- Новае Сяло — вёска, Зачысцкі с/с
- Новае Янчына — вёска, Зачысцкі с/с
- Новая Маталыга — гістарычная назва вёскі Маталыга
- Новая Мётча — вёска, цэнтар сельсавету
- Новая Рагатка — гістарычная назва вёскі Рагатка
- Новая Слабада — вёска, зараз не існуе (?), знаходзілася прыблізна паміж Кастрыцай і Рагаткай
- Новая Ўцеха — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Новы Засьценак — былы засьценак, зараз зьяўляецца часткай вёскі Пагарэлае
- Новы Мост — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Струпень
- Новы Пасёлак — вёска, Глівінскі с/с
- Новы Сьвет — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Вярховіна
- Новыя Негнавічы — старая форма запісу назвы вёскі Малыя Негнавічы
- Нядаль — вёска, Мсьціскі с/с
- Няжкова — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Няўбор — хутар, потым вёска, зараз не існуе, знаходзілася ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Крашавіца
- Обча — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Охліца (?) — вёска, зараз не існуе (?); знаходзілася прыблізна паміж Рагаткай і Крычыным
- Пабярэжжа — фальварак, потым вёска, Чарневіцкі с/с
- Павяніца (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночны ўсход ад вёскі Пагадзіца
- Пагадзіца — вёска, Неманіцкі с/с
- Пагарэлае — вёска, Траянаўскі с/с
- Пагулянка — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся на ўсход ад вёскі Замошша
- Падбярэзьзе — былы хутар, зараз уваходзіць у межы вёскі Падбярэзьзе
- Падбярэзьзе — вёска, Кішчынаслабодзкі с/с
- Падбярэзьзе — другая гістарычная форма запісу назвы вёскі Папярэжжа
- Падгор’е (сучасная афіцыйная назва Мсьценьне) — вёска Хаўхоліцкага с/с
- Падлесьсе — былая вёска, зараз пасёлак № 8 Навасёлак (Лошніцкіх)
- Падлясьсе — фальварак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Замошша
- Паднеўка — засьценак, потым вёска, Мётчанскі с/с
- Падніўкі — другая, больш старая форма запісу вёскі Паднеўка
- Падразьзе — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Барань
- Падракаўцы — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ад вёскі Ракаўцы
- Падровы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Слабодка
- Пажэга — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўдзень ад вёскі Вільянова
- Палелюм — вёска, Чарневіцкі с/с
- Палетка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Поўпрышча
- Палік — гл. Пялік
- Палоньнікі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Глівінскага с/с
- Паляны — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Шобікі
- Паляны — вёска, Зэмбінскі с/с
- Паплёўка — былая вёска, зараз уваходзіць у Стрэлкаўцы
- Папоў Бор — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Папоўская Паляна — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мётчанскага с/с
- Папярэжжа — фальварак, потым вёска, Карсакавіцкі с/с
- Парасятнікі (сучасная афіцыйная назва Маячная) — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Пасека — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Скупліна
- Пасека — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Плітчанка
- Пасека — вёска, Кішчынаслабодзкі с/с
- Пасекі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Іканскага с/с
- Пасекі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Раннае
- Паўлаў Вугал — больш старая форма запісу назвы вёскі Паўлаўцы
- Паўлаўцы — вёска, Бродаўскі с/с
- Перавоз — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў
- Перамога — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Паўлаўцы
- Перасады (Вялікія Ўпірэвічы) — вёска, цэнтар сельсавету
- Персьцень — засьценак, потым вёска, Глівінскі с/с
- Першамайскі — былы пасёлак, зараз уваходзіць у межы Стаек
- Першы Пасёлак — былая вёска — адзін з пасёлкаў вёскі Навасёлкі (Лошніцкай), зараз не існуе; знаходзіўся на паўночны захад ад вёскі Навасёлкі (Лошніцкія)
- Пескі — вёска, Чарневіцкі с/с
- Печы — былая вёска, зараз уваходзіць у межы Барысава
- Плінтоўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Мрай
- Пліса — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на левым беразе ракі Пліса насупраць вёскі Гара
- Пліскі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Замошша.
- Плітчанка — вёска, Бродаўскі с/с
- Плоскае — вёска, Забашавіцкі с/с
- Поўпрышча — вёска, Бродаўскі с/с
- Прабарнае — вёска, Вяляціцкі с/с
- Пралетарскае Сяло — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Рагатка
- Пралетарый — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Іканы
- Праля — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Будзеніцкая Рудня
- Пратасаўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на поўнач ад вёскі Плітчанка
- Пратасаўшчына — вёска, Лошніцкі с/с
- Праходы — засьценак, потым вёска, Перасадзкі с/с
- Прудзішча — вёска, Прыгарадны с/с
- Прудок — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночны ўсход ад вёскі Шабынькі
- Прудок — вёска, Прыгарадны с/с
- Пруды — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Прыборкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры-двух на поўнач ад вёскі Зарослае
- Прыпарнае — хутары, зараз не існуюць; знаходзіліся ў дзевяці кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Жортай
- Прыстань — больш старая назва вёскі Міхалова
- Прытыка — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух з паловай кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Касьцюкі
- Прыяміна — пасёлак, Лошніцкі с/с
- Пупелічы (сучасная афіцыйная назва Крынічкі) — вёска, Зачысцкі с/с
- Пуста-Мсьціж — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай вёскі Іканы
- Пушча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Хрост
- Пчэльнік — вёска, Прыгарадны с/с
- Пядань — вёска, Мсьціскі с/с
- Пялік (сучасная афіцыйная форма запісу Палік) — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Пятроўскія — старая назва былога маёнтка Кімія
- Рабінаўка — вёска, Вяляціцкі с/с
- Рагатка — вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Рагоўшчына — засьценак, зараз — вёска Брусы
- Радзівілава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася паміж вёскамі Сморкі і Нача (Крупскі раён)
- Радзівілаў — адна з формаў назвы маёнтка Старабарысаў у першай палове ХІХ стагодзьдзя
- Радзівілаў — фальварак, маёнтак, зараз адносіцца да Старабарысава
- Радзім’е — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Перасадзкага с/с
- Разіна — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўнач ад Навасёлак (Лошніцкіх)
- Разьліцьцё — вёска, Мсьціскі с/с
- Разьлёгі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох-пяці кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Разрыўка — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Разуваеўка — былая вёска, зараз уваходзіць у межы Барысава
- Разувайка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на поўдзень ад вёскі Цешкаўка
- Ракаўцы — вёска, Бродаўскі с/с
- Ракаўшчына (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на паўночны захад ад вёскі Ракаўцы
- Раманаў — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Боркі
- Раманаўшчына — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Барань
- Раннае — вёска, Навасёлкаўскі с/с
- Ратуцічы — вёска, Навасёлкаўскі с/с
- Ратуцічы — хутары, зараз не існуюць, знаходзіліся на захад і паўднёвы захад ад вёскі Ратуцічы
- Ржаўка — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Робск — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў пяці кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Пруды
- Рошча — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Траянаўскага с/с
- Рубеж — вёска, Траянаўскі с/с
- Рубленікі — вёска, Глівінскі с/с
- Рудакопішча — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Забашавічы
- Рудка — адна са старых формаў запісу назвы вёскі Лісінская Рудня
- Рудня — адна са старых формаў запісу назвы вёскі Будзеніцкая Рудня
- Рудня — адна са старых формаў запісу назвы вёскі Лісінская Рудня
- Рудня — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў
- Рудня Будзеніцкая — другая форма запісу вёскі Будзеніцкая Рудня, якая выкарыстоўвалася
- Рыбачнае — хутар, Забашавіцкі с/с
- Рэм — вёска, Мсьціскі с/с
- Рэчкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Сялец (Карсакавіцкага с/с)
- Савет — былая вёска, зараз пасёлак № 6 Навасёлак (Лошніцкіх)
- Савін Вугал — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Перасадзкага с/с
- Савіна — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў васьмі кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Савіны — вёска, зараз не існуе; знаходзіўся ў сямі кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Садоўшчына — гл. Кабыльшчына
- Сакоўшчына — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Шабліншчына
- Салаўі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Салдацкая Слабада — былое прадмесьце Барысава, зараз у мяжы горада
- Сасна — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны ўсход ад Кайтанава
- Сасна-Рака — другая гістарычная форма запісу назвы вёскі Сасна
- Свабода — былы пасёлак, зараз уваходзіць у вёску Хаўхоліца
- Селішча — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Іканы
- Селішча — вёска, Кішчынаслабодзкі с/с
- Селішча — вёска, Мётчанскі с/с
- Селішча — вёска, Траянаўскі с/с
- Селішча — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў пяці кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Дзедзелавічы
- Сержпутова — маёнтак, потым пасёлак, зараз не існуе; знаходзіўся на паўночны захад ад вёскі Зэмбін
- Сыбір — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Карсакавіцкага с/с
- Сівіца — вёска, Глівінскі с/с
- Сівы Камень 1-ы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў пяці кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Сівы Камень 2-і — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Сілічы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Сьвятое
- Сінякі — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на поўнач ад вёскі Плітчанка
- Скамарохаўшчына — вёска, зараз не існуе; знаходзілася паміж вёскамі Барань і Люцец
- Скупліна — былы маёнтак, потым пасёлак, зараз частка вёскі Скупліна
- Скупліна — вёска, Карсакавіцкі с/с
- Слабада — былая вёска, зараз таксама ўваходзіць у межы Барысава
- Слабада — былая вёска, зараз уваходзіць у межы Барысава
- Слабада — былая вёска, зараз частка вёскі Кішчына Слабада
- Слабада — гл. Салдацкая Слабада
- Слабодка — вёска, Забашавіцкі с/с
- Смаляры — вёска, Іканскі с/с
- Смоліна — засьценак, потым вёска, Зэмбінскі с/с
- Смольле — вёска, Забашавіцкі с/с
- Смольны Стан — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Навасёлкі (Лошніцкія)
- Сморкі (сучасная афіцыйная назва Зорычы) — вёска, Вяляціцкі с/с
- Собалеўка — вёска, Мсьціскі с/с
- Сойкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Боркі
- Сокалы — вёска, Бродаўскі с/с
- Сорск — другая гістарычная назва вёскі Бродня
- Спружынкі — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў (пасёлак № 2)
- Стаі — вёска, Перасадзкі с/с
- Стайкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Пядань
- Стайкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Боркі
- Стайкі — вёска, Неманіцкі с/с
- Старабарысаў — вёска, Прыгарадны с/с
- Старасельле — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Малое Стахава
- Старая Маталыга — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох кілямэтрах на ўсход ад вёскі Маталыга
- Старая Мётча — вёска, Мётчанскі с/с
- Старая Слабада — вёска, зараз не існуе (?), знаходзілася прыблізна паміж Кастрыцай і Рагаткай
- Старое Сяло — старажытная назва маёнтка Крычына
- Старое Янчына — вёска, Бродаўскі с/с
- Стары Фальварак — фальварак, які існаваў на месцы Старабарысава
- Старына — вёска, Весялоўскі с/с
- Старына — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Старына — фальварак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Паўлаўцы
- Старынкі — вёска, Бродаўскі с/с
- Старыя Негнавічы — старая форма запісу назвы вёскі Вялікія Негнавічы
- Стахаўскі Пруд — другая гістарычная форма запісу назвы вёскі Стахаўскі Прудок
- Стахаўскі Прудок — былая вёска, зараз дачныя ўчасткі
- Стоткаўшчына — вёска, Траянаўскі с/с
- Стоцьберг (Стодберг) — вёска, Траянаўскі с/с
- Стралкаўцы — вёска, Кішчынаслабодзкі с/с
- Страшнае (сучасная афіцыйная назва Высокі Бераг) — засьценак, потым вёска, Траянаўскі с/с
- Стругі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Брылі
- Струпень — маёнтак, потым вёска, Перасадзкі с/с
- Студзёнка — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Студзёнка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Мрай
- Студзёнка — вёска, Прыгарадны с/с
- Студзёнка — другая форма запісу назвы вёскі Студзёнка 1-я
- Студзёнка — другая форма запісу назвы вёскі Студзёнка 2-я
- Студзёнка 1-я — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух-трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Студзёнка 2-я — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Студзянец — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Старое Янчына
- Судоль — вёска, Бродаўскі с/с
- Сукалены — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Карсакавіцкага с/с
- Сукноўка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох кілямэтрах на поўдзень ад вёскі Ляхаўка
- Сурмачова — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на поўнач ад вёскі Ніўкі (Мсьціскага с/с)
- Сутокі — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух-трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Плітчанка
- Сха — адна са старых формаў запісу назвы вёскі Беражніца
- Сьвердліца — другая гістарычная назва вёскі Цімкі
- Сьветлы Гай — гл. Дрыгба
- Сьвірыдаўка — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Траянаўскага с/с
- Сьвярдліца — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Кішчынаслабодзкага с/с
- Сьвятое — вёска, Забашавіцкі с/с
- Сьленец (?) — вёска, зараз не існуе; знаходзілася паміж вёскамі Ельніца і Востраў (абедзьве вёскі Хаўхоліцкага с/с)
- Сьценка — другая гістарычная назва вёскі Падгор’е (Мсьценьне)
- Сьценькі Разіна — пасёлак, знаходзіўся на ўсход ад вёскі Вялікая Трасьцяніца
- Сьцюдзёнка — другі гістарычны варыянт запісу назвы вёскі Студзёнка (Азьдзяціцкага с/с)
- Сьцюдзёнка — другі гістарычны варыянт запісу назвы вёскі Студзёнка (Прыгараднага с/с)
- Сьцяпанаў — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Хаўхоліцкага с/с
- Сыч — вёска, Чарневіцкі с/с
- Сялец — вёска, Карсакавіцкі с/с
- Сялец — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Сялітранка — вёска, Неманіцкі с/с
- Сяменькавічы — вёска, Чарневіцкі с/с
- Тальянка — другая гістарычная назва вёскі Ўнтальянка
- Тарасаў — маёнтак, зараз не існуе; знаходзіўся на паўнач ад вёскі Плітчанка
- Тарасаўка — вёска, Неманіцкі с/с
- Тарасікі — вёска, Перасадзкі с/с
- Тартак — вёска, Мсьціскі с/с
- Татарка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на поўнач ад вёскі Старое Янчына
- Трасьнякі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі Будзенічы
- Трасьцяніца — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Мрай
- Траянаўка — вёска, цэнтар сельсавету
- Трэсьнік — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на ўсход ад вёскі Прудзішча
- Турчыновічаў — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Уборак — вёска, Мсьціскі с/с
- Узнацкі Вугал — вёска, Зачысцкі с/с
- Улесьсе — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на захад ад вёскі Будзенічы
- Унтальянка — засьценак, потым вёска, Мётчанскі с/с
- Упірэвічы (Малыя Ўпірэвічы) — вёска, Перасадзкі с/с
- Усораж — засьценак, на месцы якога ўтварылася вёска Боркі (Мётчанскі с/с)
- Усохі — вёска, Іканскі с/с
- Устрань — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на ўсход ад вёскі Жартайка
- Устроны — вёска, Забашавіцкі с/с
- Устронь — другая гістарычная форма запісу назвы вёскі Ўстроны
- Уцеха — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Фальварак ў двух кілямэтрах на захад ад вёскі Старына (Майсееўшчынскага с/с), дакладная назва невядома, зараз не існуе
- Фальварак, на месцы якога была ўтворана вёска Пабярэжжа, назва невядома
- Федзькін — адна з гістарычных назваў вёскі Ўзнацкі Вугал
- Федзькін Засьценак — адна з гістарычных назваў вёскі Ўзнацкі Вугал
- Феліцыянава — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўночны ўсход ад вёскі Поўпрышча
- Ферма — вёска, зараз не існуе; знаходзілася паміж вёскамі Паляны і Скупліна
- Фралоўка — вёска, Траянаўскі с/с
- Фрунзе — вёска, верагодна спроба перайменаваць адну з тутэйшых вёсак, якая знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Карсакавіцкага с/с; перайменаваньне не прыжалося, або вёска не існуе
- Халмоўка — вёска, Мсьціскі с/с
- Хароўшчына — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Лаўнікі
- Хаўхоліца — вёска, цэнтар сельсавету
- Херма — былая вёска, зараз зьяўляецца часткай Вяляцічаў (пасёлак №10)
- Холмшчына — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў паўтары кілямэтры на поўнач ад вёскі Лаўнікі
- Хонава — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Хонава — засьценак, потым вёска, зараз не існуе; знаходзіўся ў сямі кілямэтрах на захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Хрост — вёска, Майсееўшчынскі с/с
- Хутар — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Навасёлкаўскага с/с
- Цагельня — былая вёска, зараз уваходзіць у межы Барысава
- Цагельня — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад вёскі Пядань
- Цалевічы — былы хутар, зараз зьяўляецца часткай вёскі Юзафова
- Целюкі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на паўночны захад ад вёскі Курганаўка
- Цёмны — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ратуцічы
- Церахі — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Старына (Майсееўшчынскі с/с)
- Цешкаўка — вёска, Чарневіцкі с/с
- Цімашонак — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на поўдзень ад вёскі Тарасаўка
- Цімкі — вёска, Кішчынаслабодзкі с/с
- Цна — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох з паловай кілямэтрах на паўднёвы захад ад вёскі Лаўнікі
- Цыбульнік — вёска, зараз не існуе; знаходзілася на захад ад вёскі Селішча (Траянаўскага с/с)
- Цыгельня — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Скупліна
- Цына — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў двух кілямэтрах на поўнач ад вёскі Пчэльнік
- Чайкоўскі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Карсакавіцкага с/с
- Чапа — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў трох кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Забашавічы
- Чарневічы — вёска, цэнтар сельсавету
- Чарніца — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Заручча
- Чашчы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася паміж вёскамі Мрай і Ўборак
- Чмялі — вёска, Зэмбінскі с/с
- Чорны Восаў — вёска, Мётчанскі с/с
- Чорны Восаў — другі, больш стары варыянт назвы вёскі Антаневічы
- Чортава Валока — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў трох кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Крашавіца
- Чужпаны — другая гістарычная назва вёскі Паплёўка
- Чырвонае Сяло — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Падгор’е
- Чырвонае Яблачына — спроба перайменаваньня вёскі Яблачына ў даваенны час, якая не прыжылася
- Чырвоналеск — былая вёска, потым пасёлак № 10 Навасёлак (Лошніцкіх), зараз не існуе
- Чырвоная Горка — былая вёска, зараз пасёлак № 3 Навасёлак (Лошніцкіх)
- Чырвоная Зорка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ля вёскі Бродаўка
- Чырвоная Зорка — спроба перайменаваньня вёскі Зорка ў даваенны час
- Чырвоная Навінка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў паўтары кілямэтры на захад ад вёскі Дразы
- Чырвоная Ніва — спроба перайменаваць вёску Ніўкі (Чарневіцкага с/с) ў даваенны час, якая не прыжылася
- Чырвоная Перамога — хутары, зараз не існуюць; знаходзіліся ў кілямэтры-двух на паўночны ўсход ад вёскі Плітчанка
- Чырвоны Араты — вёска, якая была ўтворана на месцы былога маёнтка Брызены
- Чырвоны Востраў — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў паўтары кілямэтры на захад ад вёскі Хаўхоліца
- Чырвоны Кастрычнік — вёска, Прыгарадны с/с
- Чырвоны Лужок — перайменаваная назва вёскі Зялёны Лужок
- Чырвоны Молат — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Вярховіна
- Чырвоны Палёт — даваенная спроба перайменаваньня вёскі Вярховіна, якая не прыжылася
- Чырвоны Пахар — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Загор’е
- Чырвоны Серп — пасёлак, спроба, якая не прыжылася, перайменаваньня ў даваенны час часткі вёскі Рагатка
- Чышчы — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Мсьціскага с/с
- Чэрнеўка — вёска, Азьдзяціцкі с/с
- Шабліншчына — вёска, Забашавіцкі с/с
- Шабынькі — вёска, Чарневіцкі с/с
- Шапарня — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Шарабурышча — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зэмбінскага с/с
- Шарсьні — вёска, Зэмбінскі с/с
- Шафарня — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на захад ад вёскі Абёз
- Шафорыт — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Майсееўшчынскага с/с
- Шобікі — вёска, Мётчанскі с/с
- Шопа — другая гістарычная назва вёскі Высачаны
- Штонікі — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зэмбінскага с/с
- Шутовічы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Дразы
- Шыліна — вёска, Лошніцкі с/с
- Эдвардава — былая вёска, разам з Міцькеўшчынай зараз складае вёску Шэрстні
- Эдвардава — былы хутар, зараз зьяўляецца часткай Жарсьцьвянкі
- Юзафова — засьценак, потым вёска, Бродаўскі с/с
- Юзафова — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся на захад ад вёскі Дразы
- Юроўка — хутар, зараз не існуе; знаходзіўся ў сямі кілямэтрах на паўночны захад ад вёскі Сялец (Майсееўшчынскага с/с)
- Юшкевічы — былая вёска, зараз уваходзіць у межы Барысава
- Ябланка — засьценак, зараз не існуе; знаходзіўся на захад вёскі Мулішча
- Ябланка — засьценак, потым вёска, Вяляціцкі с/с
- Яблачына — вёска, Хаўхоліцкі с/с
- Яловіца — другая, больш старая форма запісу назвы вёскі Ельніца (Перасадзкі с/с)
- Янова — маёнтак, потым вёска, Зэмбінскі с/с
- Ярмолы — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў чатырох кілямэтрах на паўночны захад ад Лошніцы
- Ярцаўка — вёска, Мётчанскі с/с
- Ярэцнае — другая гістарычная назва вёскі Ярцаўка
- Ясенева — засьценак, потым вёска, зараз не існуе, знаходзілася на ўсход ад вёскі Паўлаўцы
- Ясная Горка — вёска, зараз не існуе; знаходзілася ў двух кілямэтрах на ўсход ад вёскі Масьцішча
- Ясная Паляна — былая вёска, зараз пасёлак № 4 Навасёлак (Лошніцкіх)
- Ясянова — вёска, зараз не існуе, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Бродаўскага с/с