Сіняя (прытока Сьвіслачы)
Выгляд
(Перанакіравана з «Сіняя (басэйн Дняпра)»)
Сіняя | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Паплавы |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 508 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Сі́няя — рака ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 508 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Асноўныя прытокі: Пратасевіцкі канал (левы), Млынка і Каранскі канал (правыя). На рацэ места Асіпавічы.
Пачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Паплавы, вусьце за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі. Мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 334
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 334