Перайсьці да зьместу

Сьцяг Армянскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Армянскай ССР
Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Сьцяг Армянскай ССР
Прапорцыі 2:1[d]
Прыняты 17 сьнежня 1952
Скасаваны 24 жніўня 1990

Сьцяг Армянскай ССР — рэспубліканскі сымбаль Армянскай ССР. Зацьверджаны Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады АрмССР 17 сьнежня 1952 году.

Паводле § 167 Канстытуцыі АрССР (1978):

Дзяржаўны сьцяг Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прастакутнае палотнішча зь сіняй паласой пасярэдзіне ва ўсю даўжыню сьцягу. На верхняй чырвонай частцы палотнішча сьцягу, у тронка, намаляваныя залатыя серп і молат, а над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні — 1:2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]