Дэўтэр: розьніца паміж вэрсіямі
д →Спасылкі: Зьменена на "Глядзіце таксама". |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
Дэўтэрый, разам з [[трытый|трытыем]], ёсьць вельмі карысным для рэакцыі [[ядзерны сынтэз|ядзернага сынтэзу]], з-за вялікага выхаду энэргіі пры рэакцыі D-T: |
Дэўтэрый, разам з [[трытый|трытыем]], ёсьць вельмі карысным для рэакцыі [[ядзерны сынтэз|ядзернага сынтэзу]], з-за вялікага выхаду энэргіі пры рэакцыі D-T: |
||
: <math>D + T \rightarrow {}^4He + n + 17,6 |
: <math>D + T \rightarrow {}^4He + n + 17,6</math> МэВ |
||
Дэўтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фармаваць [[цяжкая вада|цяжкую ваду]] (D<sub>2</sub>O). Менавіта цяжкая вада з'яўляецца найлепшым замядляльнікам нэўтронаў. Для вытворчасці 1 м³ цяжкай вады D<sub>2</sub>O неабходна каля 40000 м³ H<sub>2</sub>O. |
Дэўтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фармаваць [[цяжкая вада|цяжкую ваду]] (D<sub>2</sub>O). Менавіта цяжкая вада з'яўляецца найлепшым замядляльнікам нэўтронаў. Для вытворчасці 1 м³ цяжкай вады D<sub>2</sub>O неабходна каля 40000 м³ H<sub>2</sub>O. |
Вэрсія ад 03:01, 8 ліпеня 2006
Дэўтэрый (таксама дэйтэрый, сымбаль 2H альбо D; ад грэцкага Δευτερον і лацінскага Deuterium) — стабільны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай двум (А = 2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэўтэрыя на 7000 атамаў звычайнага вадароду).
Ядро дэўтэрыя складаецца з аднаго пратону і аднаго нэўтрону, тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу за протый (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсьліць адрозьненьне ад дэўтэрыя і трытыя), і з гэтай прычыны іхныя хімічныя ўласнасьці досыць моцна адрозьніваюцца. Хаця дэўтэрый не зьяўляецца асобным хімічным элемэнтам яго часам абазначаюць літарай D (замест 2H).
У прыродзе дэўтэрый сустракаецца як газ D2 (2H2).
Дэўтэрый быў упершыню выяўлены ў 1931 годзе Гаральдам Клэйтанам Урэем, хімікам з Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Урэй атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў хіміі за сваю працу ў 1934 годзе.
Дэўтэрый, разам з трытыем, ёсьць вельмі карысным для рэакцыі ядзернага сынтэзу, з-за вялікага выхаду энэргіі пры рэакцыі D-T:
- МэВ
Дэўтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фармаваць цяжкую ваду (D2O). Менавіта цяжкая вада з'яўляецца найлепшым замядляльнікам нэўтронаў. Для вытворчасці 1 м³ цяжкай вады D2O неабходна каля 40000 м³ H2O.
Наяўнасьць дэўтэрыя ў зорках ёсьць моцным аргумэнтам у падтрымку тэорыі Вялікага выбуху (а не іншых тэорыяў узьнікненьня Сусьвету). Тэрмаядзерныя рэакцыі ўнутры зорак зьнішчаюць дэўтэрый. І фізыкам пакуль невядомая натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэўтэрый.
Дэўтэрый шырока ўжываецца ў тэхніцы і мэдыцыне. Канада зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам дэўтэрыя на плянэце, каб забясьпечваць функцыяваньне свайго рэактара CANDU.