Узыход: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Hazy Crazy Sunrise.jpg|250px|значак|справа|Узыход Сонца над пустыняй |
[[Файл:Hazy Crazy Sunrise.jpg|250px|значак|справа|Узыход Сонца над пустыняй Махавэ]] |
||
'''Узыход''' — момант узьнікненьня верхняга краю [[Сонца]] або [[Зорка|зоркі]] на [[гарызонт]]ам. Паняцьце узыход можа адносіцца таксама да ўсіх працэсаў перасячэньня гарызонту бачным дыскам сьвяціла. З-за [[Астранамічная рэфракцыя|ўплыву атмасфэры]] ўзыход назіраецца некалькі раней, чым ён назіраўся б пры адсутнасьці атмасфэры. Акрамя таго, узыход надыходзіць тым раней, чым вышэй знаходзіцца назіральнік. |
'''Узыход''' — момант узьнікненьня верхняга краю [[Сонца]] або [[Зорка|зоркі]] на [[гарызонт]]ам. Паняцьце узыход можа адносіцца таксама да ўсіх працэсаў перасячэньня гарызонту бачным дыскам сьвяціла. З-за [[Астранамічная рэфракцыя|ўплыву атмасфэры]] ўзыход назіраецца некалькі раней, чым ён назіраўся б пры адсутнасьці атмасфэры. Акрамя таго, узыход надыходзіць тым раней, чым вышэй знаходзіцца назіральнік. |
||
Вэрсія ад 15:26, 26 верасьня 2019
Узыход — момант узьнікненьня верхняга краю Сонца або зоркі на гарызонтам. Паняцьце узыход можа адносіцца таксама да ўсіх працэсаў перасячэньня гарызонту бачным дыскам сьвяціла. З-за ўплыву атмасфэры ўзыход назіраецца некалькі раней, чым ён назіраўся б пры адсутнасьці атмасфэры. Акрамя таго, узыход надыходзіць тым раней, чым вышэй знаходзіцца назіральнік.
Пры назіраньні зь Зямлі кутны дыямэтар сонечнага дыску складае каля 30 кутных хвілінаў (0,5°). Ужо з аднаго гэтага факту, з улікам вызначэньня моманту ўзыходу (і заходу) і паняцьця дзень, вынікае, што працягласьць дня павінная быць некалькі больш за палову сонечных сутак. Аднак на працягласьць дня істотна ўплывае яшчэ адзін фактар - атмасфэрная рэфракцыі. Рэфракцыі зьмяняюць шлях сонечных прамянёў у атмасфэры Зямлі — на ўзыходзе (і заходзе) сонца назіраецца прыкладна на 35 кутных хвілінаў вышэй, чым назіралася бы пры адсутнасьці атмасфэры. Таму узыход для назіральніка зрушваецца на больш раньні час (заход — на больш позьні). З прычыны гэтага, а таксама згаданага вышэй, напрыклад, на экватары, дзе сонца ўзыходзіць прыкладна перпэндыкулярна да гарызонту (зь сярэдняй хуткасьцю 0,25° у хвіліну), сумарная падаўжэньне дня (разам з захадам) складае каля 7 хвілінаў. На высокіх шыротах сонца ўзыходзіць пад вострым кутом, і падаўжэньне дня можа быць і 30 хвілінаў. На канцавосьсях пераход палярнай ночы ў палярны дзень складае 2 сутак.
Вонкавыя спасылкі
Узыход — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Распісанне ўзыходаў і заходаў па гарадам (анг.) Праверана 2012-10-23 г.
- Геолокационный сервис для расчёта времени астрономических событий, восхода и захода Солнца. (рас.)