Эўрапейская інтэграцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Еўрапейская інтэграцыя
д r2.7.2+) (робат зьмяніў eo:Eŭropa projekto на eo:Eŭropa integrado
Радок 30: Радок 30:
[[de:Europäische Integration]]
[[de:Europäische Integration]]
[[en:European integration]]
[[en:European integration]]
[[eo:Eŭropa projekto]]
[[eo:Eŭropa integrado]]
[[ko:유럽 통합]]
[[ko:유럽 통합]]
[[it:Integrazione europea]]
[[it:Integrazione europea]]

Вэрсія ад 02:03, 20 лютага 2013

Эўрапейская інтэграцыя — працэс паступовага збліжэньня і паглыбленага супрацоўніцтва эўрапейскіх краінаў і народаў у сфэрах эканомікі, права, культуры і палітыкі.

Пачатак інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце датуецца канцом 1940-х гадоў. Эўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам ў рамках Эўрапейскага зьвязу, але таксама, прынамсі ў пэўных аспэктах, — Рады Эўропы, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і АБСЭ.

Паводле вядомага амэрыканскага палітоляга Леона Ліндбэрга, інтэграцыя — гэта двухузроўневы працэс:

  1. Добраахвотнае адмаўленьне з боку нацыянальных дзяржаваў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэньні (сувэрэнітэту) ў пэўных сфэрах палітыкі (рашэньні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаваў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі).
  2. Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру.

Існуе 2 спосабы ажыццяўленьня інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва, або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі