Парлямэнт Мальты: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.5.2) (робат дадаў: es:Cámara de Representantes de Malta; касмэтычныя зьмены |
д r2.7.1) (робат дадаў: fr:Chambre des représentants (Malte) |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
[[en:House of Representatives of Malta]] |
[[en:House of Representatives of Malta]] |
||
[[es:Cámara de Representantes de Malta]] |
[[es:Cámara de Representantes de Malta]] |
||
[[fr:Chambre des représentants (Malte)]] |
|||
[[mt:Kamra tad-Deputati ta' Malta]] |
[[mt:Kamra tad-Deputati ta' Malta]] |
||
[[ja:代議院 (マルタ)]] |
[[ja:代議院 (マルタ)]] |
Вэрсія ад 18:42, 27 ліпеня 2011
Палата прадстаўнікоў — аднапалатны парлямэнт Мальты.
Уладкаваньне і паўнамоцтвы
Парлямэнт Мальты складаецца на цяперашні час з 69 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін у 13 выбарчых акругах па 5 дэпутатаў ад акругі па сыстэме адзінага пераходзячага голаса. Астатнія чатыры дэпутаты дадаюцца ў выпадку, калі апазыцыйная партыя, атрымала крыху больш галасоў, чым кіруючая, і належаць да гэтай партыі. Старшынёй палаты зьяўляецца сьпікер, абраны зь яе чальцоў (пачынаючы з 2008 — Люіс Галі).
Палата прадстаўнікоў Мальты зацьвярджае законапраекты, склад урада, якая фармуе найбольшая з партый краіны, прэм'ер-міністра, а таксама выбірае прэзыдэнта на пяцігадовы тэрмін.
Пачынаючы з 1966 у палаце засядаюць прадстаўнікі толькі дзьвюх найбуйнейшых партый — Нацыяналістычнай і Лейбарысцкай, што фактычна стварае ў краіне двухпартыйнай сыстэму. У 11-й Палаце прадстаўнікоў, абранай у 2008 годзе, Нацыяналістычная партыя мае 35 дэпутатаў, а Лейбарысцкая партыя — 34 дэпутата.
Рэзыдэнцыяй Палаты прадстаўнікоў зьяўляецца Палац Вялікага Магістра ў Ля-Валета.