Перайсьці да зьместу

Сафроні (Юшчук)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сафрон (Юшчук)»)
Сафроні (Юшчук)
Адукацыя
Дзейнасьцьігумен, прэсьбітар
Нарадзіўся11 красавіка 1951(1951-04-11) (73 гады)

Узнагароды
ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай ордэн вялебнага Сергія Раданескага III ступені ордэн вялебнага Сергія Раданескага II ступені

Сафро́ні (Сьцяпа́н Пятро́віч Юшчу́к; нар. 11 красавіка 1951, в.Кацельня-Баярская, Берасьцейская вобласьць) — беларускі праваслаўны дзяяч.

У 1968 скончыў сярэднюю школу, у 1969—1971 служыў у шэрагах Савецкага Войска. У 1979—1982 быў выхаванцам Ленінградзкае духоўнае сэмінарыі, 1982—1986 — студэнтам Ленінградзкае духоўнае акадэміі.

Па сканчэньні навучаньня ў 1986 залічаны ў лік брацтва Сьвята-Усьпенскага Жыровіцкага манастыру. 10 красавіка 1986 прыняў манаскі пострыг; 21 красавіка 1987 пасьвечаны ў сан ерадыякана, 20 траўня — у сан гераманаха. Узьведзены ў сан ігумена 4 сакавіка 1990, у сан архімандрыта — 1 траўня 1994. Прызначаны намесьнікам Сьвята-Дабравешчанскага Ляданскага манастыру 19 ліпеня 1994.

4 лютага 2001 у Свята-Духавым катэдральным саборы Менска хіратанісаны ў япіскапа Берасьцейскага й Кобрынскага. 4 чэрвеня 2002 прызначаны япіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім. 27 сьнежня 2005 прызначаны часова кіраўніком Бабруйскае япархіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]