Рэйд на Пулу
Рэйд на Пулу | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тонучы «Viribus Unitis» | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Каралеўства Італія | Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Paolo Thaon di Reve | Янка Вукавіч † | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
1 тарпедны катэр MAS 2 дывэрсанты | Узмоцнены порт, каля 20 караблёў | ||||||||
1 крэйсэр затоплены, 50-400 матросаў[1] | |||||||||
Рэйд на Пулу — марскі рэйд, праведзены 1 лістапада 1918 году двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.
Мэтаю рэйду было зьнішчэньне караблёў аўстра-вугорскага флёту, які стаяў у затоцы ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флёт новапаўсталай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сэрбаў за некалькі гадзінаў перад рэйдам. Новым камандуючым флётам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Вугоршчыны Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў абвесьціла нэўтралітэт і паінфармавала пра тое краіны Антанты адразу пасьля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія дывэрсанты пра тое ня ведалі і падарвалі выбухоўку каля борту флягмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija»), што прывяло да патапленьня карабля і сьмерці Вукавіча[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schicksal der absurden Art, m.b.H., STANDARD Verlagsgesellschaft
- ^ Slučaj bojnog broda 'Viribus Unitis', Stepan Bernadić Kula
Каардынаты: 44°52′36.1″ пн. ш. 13°48′27″ у. д. / 44.876694° пн. ш. 13.8075° у. д.