Перайсьці да зьместу

Ранча «Піковая сямёрка»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ранча Піковая сямёрка»)
Ранча «Піковая сямёрка»
Ranč U Zelené sedmy
Жанр сямейная камэдыя
Сцэнарыст
Рэжысэр Міраслаў Балайка
У ролях
Краіна Чэхія
Колькасьць сэзонаў 3
Колькасьць сэрыяў 42 (3 сэзоны)
Мова чэская
Вытворчасьць
Прадусар
Апэратар
Вытворчасьць
Месца здымак Ostrovec-Lhotka[d], Hořovice[d][3] і Zbiroh[d][3]
Даўжыня сэрыі 26 хвілін (кароткая вэрсія)
52 хвіліны (доўгая вэрсія)[1]
Трансьляцыя
Тэлеканал Чэскае тэлебачаньне
На экранах 1998—2005 —
Спасылкі
Старонка на IMDb

«Ранча „Піковая сямёрка“» (па-чэску: Ranč U Zelené sedmy) — чэскі камэдыйны тэлесэрыял Івы і Эвы Пэлантаў, прэм’ера якога адбылася ў 1998 року. Зь першых сэрыяў сэрыял карыстаўся глядацкай увагаю. Выходзіў на Чэскім тэлебачаньні да 2005. Паводле сэрыялу таксама была выдадзеная кніга з малюнкамі Гонзы Вычытала.

Кудрны — звычайная сям’я, якая жыве ў праскіх Высачанах. Нечакана ім дастаецца ў спадчыну вясковая сядзіба дзядзькі Губэрта. Сьпярша яны прыяжджаюць туды па выходных, пасьля дзеці застаюцца з бабуляй і па сьвятах, але ўрэшце ўся сям’я перасяляецца ў вёску.

  • Мама (Мілена Штайнмаслава) — оптык. Прыхільніца здаровага харчаваньня ўсяе сям’і. Набывае ў краме за вялікія грошы казінае малако, а пасьля пераезду ў вёску заводзіць казу й іншую свойскую жывёлу.
  • Тата (Міраслаў Нога, агучыў Пётар Рыхлы) — праграмоўца. На дачы паводзіцца так, што даводзіць жонку да шаленства, а сямейны бюджэт — да дзіркі. Марыць пра каня, і на саракагодзьдзе гэтая мара спраўджваецца.
  • Сьцяпан (Мар’ян Бэнік) — 12-гадовы сын. Апавядальнік усяе гісторыі. Жадаў мець сабаку, таму, калі на Раство атрымаў у падарунак сабачы каталёг, быў расчараваны. На зьдзіўленьне, уранку перад домам яго чакаў сапраўдны сабака Падарунак, якога яму падаравала бабуля. Камэру атрымаў дзякуючы бабулінаму неспадзяванаму «каскадэрскаму труку» ў дзень ейнага вясельля ў конкурсе на тэлебачаньні. У каханьні не здабыў шчасьця. З-за неразьдзельнага каханьня да аднаклясьніцы Маркеткі Чымпэравай падумваў пра самагубства.
  • Мацей (Павал Зэднічак) — 6-гадовы сын. Заўжды мае пад рукой што-небудзь хітрае і годна карыстаецца сваім мінулым жыцьцём, кажучы: «А вось я ў мінулым жыцьці…» Паколькі ён наймалодшы дзіцёнак у сям’і, маці даруе яму любую шкоду і не дае крыўдзіць іншым.
  • Эліс (Івана Шкаркава) — 15-гадовая дачка. Сапраўднае імя Элішка, захапляецца ангельскай мовай і таму завецца на ангельскі манэр (ад Элізабэт). Ейнае каханьне да настаўніка ангельскае мовы Майка скончылася ў Празе судзімасьцю за тое, што пасьля разрыву з Майкам (які закахаўся ў кітаянку) яна зацягнулася ў праходзячую дэманстрацыю. Ейны другі аб’ект каханьня, уласьнік аўтакрамы Павал, не падабаецца нікому, акрамя Мацея. Мама жадала б бачыць жаніхом Эліс вэтэрынара Гроха.
  • Адэлька (Клара Тласкалава). Мама сьпярша хацела нарадзіць яе дома, сярод сям’і. У апошнюю хвіліну раптоўна перадумала, і Эліс давялося везьці яе ў радзільню. Дзякуючы ёй дзед Ержабэк паладзіў сваю скрыпку і зноў стаў на ёй іграць.
  • Бабуля (Яна Шцепанкава). Бабуля з разьвітым пачуцьцём гумару. Працавала кіроўцай трамваю. Ніхто не зьвяртаў увагі на яе пярэчаньні што да пераезду ў вёску. Пазьней прысабечыла ўсе заслугі сабе ў кніжнай вэрсіі сэрыялу.
  • Ержабэк (Любамір Костэлка) — сусед, які можа паразумецца з усімі, акрамя бабулі. Пасьля з бабуляй пасябравалі і ўрэшце ажаніліся. Для сябе і сяброў гоніць дома гарэлку, называную Ержабкавіцай.
  • Анічка (Патрыцыя Саларжыкава). Аднаклясьніцы яе недалюбліваюць за тое, што гуляла з Мацеем.
  • Маркета. Новая вучаніца ў клясе, і Сьцяпан у яе вельмі моцна закахаўся. Каб заваяваць яе, прапанаваў Маркеце пракаціцца на кані Губэрце. Катаючыся на лузе, Маркета ўцякла на кані ад Сьцяпана. Так яны выяжджалі яшчэ двойчы, пакуль Сьцяпан не зразумеў, што яна радая бачыць каня, а не яго.
Беларуская назва Арыгінальная назва
Першы сэзон
01 Як мы сталі фэрмэрамі Jak jsme se stali rančery
02 Як мы памножыліся Jak jsme se rozmnožili
03 Як мы касілі Jak jsme kosili
04 Як мы знайшлі ваду Jak jsme našli vodu
05 Як нас змусілі да прадпрымальніцтва Jak jsme byli dohnáni k podnikání
06 Як мы дачакаліся божых дароў Jak jsme se božích darů dočkali
07 Як мы сталі гадаваць коні Jak jsme se stali chovateli koní
08 Як я ўпершыню закахаўся Jak jsem se poprvé zamiloval
09 Як тата зьбіраў трактар Jak tatínek stavěl traktor
10 Як мама палюбіла Падарунка Jak maminka začala mít ráda Dárečka
11 Як Эліс не зазнала шчасьця Jak Elis ke štěstí nepřišla
12 Як бабулю апанаваў дух пані Дабрамілы Рэтыгавай Jak do babičky vstoupil duch Dobromily Rettigové
13 Як мама залягла ў зімовую сьпячку Jak maminka k zimnímu spánku ulehla
14 Як мы ўсе захварэлі на кляўстрафобію Jak jsme dostali všichni klaustrofobii
Другі сэзон
15 Пятніца, 13 на фэрме Černý pátek na Ranči
16 Як мы зноў адшукалі страчаны рай Jak jsme znovu našli ztracený ráj
17 Як выбухла чэска-амэрыканская вайна Jak vypukla česko-americká válka
18 Як мы здабылі міжнародную ганьбу Jak jsme zažili mezinárodní ostudu
19 Як мы здымалі не вагаючыся Jak jsme neváhali a točili
20 Як над фэрмай заблішчэлі лепшыя часы Jak se nad rančem zablýsklo na lepší časy
21 Як мы вярнуліся ў мінулае стагодзьдзе Jak jsme se vrátili do minulého století
22 Як мы прабіліся ў фінал Jak jsme se probojovali do finále
23 Як у мяне зьявіліся добрыя помыслы Jak jsem začal mít dobré nápady
24 Як мы ўваскрасілі Яахіма Краўса Jak jsme vzkřísili Joachima Krauseho
25 Як мы ўсе перажылі шок Jak jsme všichni utrpěli šok
26 Як Эліс ехала ральлі Jak Elis jela rallye
27 Як мы былі немаўлятамі і японцамі Jak jsme měli kojence i Japonce
28 Як спраўдзілася прароцтва Jak se věštba splnila
Трэці сэзон
29 Jak jsme se vším praštili
30 Jak se Elis postavila globalizaci
31 Jak se v naší rodině rozmohlo kuplířství
32 Jak jsme závodili
33 Jak jsme mechanizovali naši rostlinnou výrobu
34 Jak jsme se stali závisláky
35 Jak jsme se vzbouřili
36 Jak jsme se léčili ze závislosti
37 Jak jsme mamince plnili její sen
38 Jak se nám ztracená dcera navrátila
39 Jak jsme se neodvážili zeptat
40 Jak jsem málem přišel o život
41 Jak jsme se všichni drbali
42 Jak kostky byly vrženy
  1. ^ Ranč v Evropě a zámoří (чэс.) Ranč U Zelené sedmy. Česká televizeПраверана 5 красавіка 2014 г.
  2. ^ а б Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  3. ^ а б Kde se točilo

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]