Перайсьці да зьместу

Пры апазнаньні — затрымаць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пры апазнаньні – затрымаць»)
Пры апазнаньні — затрымаць
па-беларуску: Пры апазнанні – затрымаць
Жанр: аповесьць
Аўтар: Васіль Хомчанка
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1983 год

«Пры апазна́ньні — затрыма́ць» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Хомчанкі (1983). Складаецца з дваццаці трох разьдзелаў. Кніга прысьвечаная беларускаму паэту Францішку Багушэвічу.

Судовы сьледчы Францішак Багушэвіч са сваім памочнікам Патапенкам займаецца раскрыцьцём злачынстваў у невялікім горадзе і найбліжэйшых вёсках. Аднаго разу, рассьледуючы чарговае злачынства, якое ўсе палічылі за падпал, Багушэвіч натыкаецца на доказы больш сур’ёзнай справы. Паступова сьледчы разумее, што ў горадзе хаваецца тэрарыст-«бамбіст», які вырабляе выбуховыя прыстасаваньні для барацьбы з расейскай уладай.

Ідучы па сьлядах злачынцы, Францішак дазнаецца, што злодзей — гэта Сяргей Сілаеў, вядомы ў горадзе як пан Сакалоўскі. Ён даўні знаёмы Багушэвіча, бо шмат гадоў таму, падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў, выратаваў яго. Сьледчы спрабуе выратаваць Сяргея, якому здрадзілі і па якога адправілі жандараў. Сілаеў, што хацеў у гэты дзень ажаніцца са сваёй каханкаю Нонай, змушаны ўцякаць разам зь ёю.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]