0 (год)
Выгляд
(Перанакіравана з «Нулявы год»)
Нулявы год не існуе згодна з грыгарыянскім і юліянскім календарамі, згодна зь якімі 1 году нашае эры папярэднічаў 1 год да н. э. Нулявы год існуе ў месячным календары й амаль ва ўсіх будысцкіх[1] і індуісцкіх[2] календарох. Згадваньне нулявога году зьвязана з разьлікам гадоў згодна з нумарамі цэлых лікаў на каардынатнай прамой, як гэта робіцца пры астранамічным запісе. Пры такім разьліку, калі кожнаму году адпавядае цэлы лік, і, відавочна, гадам да нашай эры — адмоўныя цэлыя лікі, перад годам нумар 1 (першым) павінен ісьці нулявы год. Аднак пры пераліку адзінак часу людзі часта выкарыстоўваюць шэраг натуральных лікаў, які пачынаецца са значэньня 1, а ня 0.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Thai Time. Faculty of Asian Studies
- ^ Chia Daphne and Helmer Aslaksen. Indian Calendars: Comparing the Surya Siddhanta and the Astronomical Ephemeris