Міт
Выгляд
Міт (па-грэцку: μυθοζ — «слова», «сказ (расказ)», «паданьне») — сакральнае апавяданьне, зьмест якога ўвасоблены ў пэўным вобразе (міталягічны вобраз), і мае сымбалічны характар.
Міты былі вядомыя яшчэ ў Старажытнае Грэцыі, дзе так называлі сказы пра багоў і герояў. Вывучэньне мітаў вялося практычна з часоў антычнасьці, а навуковым вывучэньнем мітаў з XIX—XX стагодзьдзяў займаецца міталёгія.
Карл Густаў Юнг сьцьверджваў, што міт — гэта форма калектыўнае сьвядомасьці.