Перайсьці да зьместу

Міратворца (вэбсайт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міратворца»)
Цэнтар «Міратворца»
Слоган «Pro bono publico» (Дзеля супольнага дабрабыту)
Тып грамадзкая арганізацыя і сродак нянавісьці[d]
Даступныя мовы украінская, расейская, ангельская
Уладальнік Георгій Барысавіч Тука[d]
Пачатак працы 2014 г.
Камэрцыйны? Не
Актуальны стан Сайт працуе
Рэйтынг Alexa 184 003[1] і 256 291[2]
myrotvorets.center

Сайт «Міратворца» — інтэрнэт-прадстаўніцтва Цэнтру дасьледаваньня прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.

Агульныя зьвесткі ды гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны ўвесну 2014 году групаю навукоўцаў і адмыслоўцаў па пытаньнях дасьледаваньня згаданых фактараў як такіх, што складаюць істотную пагрозу ўкраінскай дзяржаве ды супольнасьці, ў межах работы валянтэрскай групы «Народны тыл».

Мэтаю цэнтру ёсьць наданьне інфармацыйна-кансультацыйнай дапамогі органам выканаўчай улады з мэтай канчатковага ўсталяваньня міру ва Ўкраіне. У сваёй рабоце асаблівую ўвагу Цэнтар надае праявам тэрарыстычнай і сэпаратысцкай дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны.

Крыніцамі інфармацыі для работы Цэнтру ёсьць, у першую чаргу, агульнадаступныя матэрыялы, што месьцяцца ў сетцы Інтэрнэт, друкаваных выданьнях, і інш. Апроч таго, Цэнтар карыстаецца інфармацыяй, якую даюць прыватныя асобы на ўмовах канфідэнцыйнасьці; згодна зь дзейным заканадаўствам Ўкраіны, інфармацыя, якая зьмяшчаецца ў ананімных зваротах, у рабоце Цэнтру не выкарыстоўваецца.

Цэнтар працуе ў партнэрстве са службаю бясьпекі Ўкраіны, Генэральным штабам Узброеных сілаў Украіны, міністэрствам унутраных справаў Украіны, дзяржаўнай памежнай службай Украіны і дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службай Украіны.

Дзякуючы рабоце Цэнтру на працягу 2014 году на тэрыторыі Ўкраіны была ідэнтыфікаваная і затрыманая значная колькасьць тэрарыстаў, расейскіх наймітаў і прадстаўнікоў сэпаратысцкіх рухаў. Высокую ацэнку рабоце Цэнтру даў, у тым ліку, камандзір батальёну "Міратворца" Андрэй Цецярук і дарадчык міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.

Практычна з самага пачатку работы сайту «Міратворца» з улікам ягонай эфэктыўнасьці ды выкліканай гэтым панікай у шэрагах сэпаратыстаў ягоную базу дадзеных ў расейскім і прарасейскім друку пачалі называть «расстрэльнымі сьпісамі»[3][4][5].

Станам на 13 красавіка 2015 году база дадзеных «Міратворцы» складала больш за 30 тысяч асобаў.

Дэвізам сайту і цэнтру ёсьць лацінскі выраз «Pro bono publico» (па-беларуску: Дзеля супольнага дабрабыту).

Увесну 2015 году стала вядома пра некалькі спэцапэрацыяў, зьдзейсьненых супрацоўнікамі Цэнтру:

Апэрацыя «Гюльчатай». Скарыстаўшы мэдыйны рэзананс, выкліканы забойствамі Алега Калашнікава і Алеся Бузіны, Цэнтар атрымаў дадзеныя вялікай колькасьці (некалькіх тысячаў або дзясяткаў тысячаў) баевікоў ДНР і ЛНР, расейскіх наймітаў, вайсковаслужбоўцаў РФ, якія ваююць на тэрыторыі Ўкраіны, і інш.[6][7]

Апэрацыя «Разводной ключ». Падчас апэрацыі былі перахопленыя некалькі соцен тысяч эўра ды спэцыяльны вайсковы рыштунак, сабраныя прыхільнікамі ДНР і ЛНР у краінах ЭЗ і ЗША, і скіраваныя на патрэбы ЗСУ[8][9]. Таксама падчас апэрацыі супрацоўнікі Цэнтру атрымлівалі апэратыўную інфармацыю пра дзеяньні баевікоў у раёне Славянску ды Краматорску [8]. Згодна зь некаторымі крыніцамі, падчас апэрацыі «Разводной ключ» цэнтр «Міратворца» выступаў прыкрыцьцём замежнай дзейнасьці СБУ.[10]

Апэрацыя атрыманьня з акупаваных тэрыторыяў анкетных дадзеных на 1542-х баевікоў незаконных узброеных фармаваньняў (гл. ілюстрацыю з твітэра сайту).

Пасьля зьдзяйсьненьня гэтых апэрыцыяў супрацоўнікі Цэнтру былі ўзнагароджаныя мэдалямі й імянною зброяй.[11][12]

Дачыненьні з уладнымі структурамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як сайт «Міратворца» здабыў слыннасьць ды здольнасьць утвараць мэдыйны рэзананс у зьвязку з праведзенымі супрацоўнікамі Цэнтру спэцапэрацыямі, амбудсмэн Украіны Валерыя Луткоўская выступіла з патрабаваньнем закрыцьця сайту ды прыпыненьня работы Цэнтру, матывуючы гэта неправамерным выкарыстаньнем асабістых дадзеных патэнцыйных тэрарыстаў[13]. У адказ Служба Бясьпекі Ўкраіны разпаўсюдзіла заяву са сьцьвярджэньнем, што не знаходзіць парушэньняў заканадаўства Ўкраіны ў дзейнасьці сайту «Миротворець»[14].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]