Перайсьці да зьместу

Пастафарыянства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лятаючы макаронны монстар»)
Лятаючы Макаронны Монстар у Сіэтле

Пастафарыя́нства (па-ангельску: Pastafarianism) альбо Царква́ Лята́ючага Макаро́ннага Мо́нстра (па-ангельску: Church of the Flying Spaghetti Monster) — парадыйная рэлігія[1][2][3], заснаваная Бобі Гэндэрсанам у 2005 годзе ў знак пратэсту супраць рашэньня дэпартамэнту штату Канзас, якое патрабавала ўвесьці ў школьны курс канцэпцыю Разумнай задумы як альтэрнатыву эвалюцыйнаму вучэньню. У адкрытым лісьце на сваім вэб-сайце Гэндэрсан апавяшчае пра веру ў звышнатуральнага Стваральніка, падобнага на макароны й тэфтэліЛятаючага Макароннага Монстра (ЛММ), і заклікае да вывучэньня пастафарыянства ў школах разам зь іншымі рэлігіямі, тым самым выкарыстоўваючы аргумэнт reductio ad absurdum (Давядзеньне да абсурду). Нягледзячы на парадыйнасьць, рэлігія мае афіцыйны статус і існуе на тых жа правах, што й астатнія рэлігіі.

Назва рэлігіі заснаваная на гульні словаў, і асацыюецца з растафарыянствам і італьянскім словам «паста» (pasta), якое абазначае макаронныя вырабы, а яе пасьлядоўнікі называюць сябе пастафарыянцамі (альбо пастафарыянамі).

Крыніцы й заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кніга «The gospel of the flying spaghetti monster» у каталозе бібліятэкі Кангрэсу адносіцца да катэгорыі «Religion—Humor»
  2. ^ The dangers of creationism in education Council of Europe Parliamentary Assembly Праверана 2007-10-22 г. Архіўная копія ад 2012-02-15 г.
  3. ^ Dan Vergano (2006-03-26) 'Spaghetti Monster' is noodling around with faith. USA Today. (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]