Перайсьці да зьместу

Львоўская палітэхніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галоўны корпус Львоўскае палітэхнікі

Нацыянальны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка» (па-ўкраінску: Національний університет «Львівська політехніка») — самая старая вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Ўкраіны ды Ўсходняй Эўропы, заснаваная ў 1844 годзе як Тэхнічная акадэмія.

Тэхнічную акадэмію заснавалі 4 лістапада 1844 году. У 1877 годзе Акадэмія набыла новы корпус, у якім застаецца да сёньняшняга дня. Праект гэтага корпусу ды дому хімічнае лябараторыі Акадэміі выканаў архітэктар Юліян Захарыевіч (таксама былы рэктар Акадэміі). Менавіта тады Акадэмія зьмяніла назоў на Політэхнічную школу з правамі вышэйшае навучальнае ўстановы ды была залічаная да акадэмічных школаў Аўстра-Вугорскае манархіі. Пасьля ўстанова называлася Львоўскай палітэхнікай, а з 1939 году — Львоўскім політэхнічным інстытутам.

У чэрвені 1993 году, за год да свайго 150-годзьдзя, інстытут атрымаў найвышэйшы чацьверты ўзровень акрэдытацыі, статус унівэрсытэту ды назоў Дзяржаўны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка». У 2000 годзе Палітэхніка атрымала статус нацыянальнага ўнівэрсытэту.

8 ліпеня 2009 году Кабінэт міністраў Украіны надаў унівэрсытэту статус самакіральванай дасьледніцкай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.

У складзе Львоўскай палітэхнікі:

  • 12 навучальна-навуковых інстытутаў
  • Навукова-тэхнічная бібліятэка
  • Інстытут дыстанцыйнага навучаньня
  • Інстытут пасьлядыплёмнай адукацыі
  • Інстытут адукацыі, культуры ды сувязей з дыяспарай
  • тэхнічны ды тэхніка-эканамічны каледжы, дзьве гімназіі
  • 32 навучальна-лябараторныя корпусы
  • 14 інтэрнатаў
  • 3 спартова-аздараўленчыя лягеры дзеля студэнтаў ды выкладчыкаў
  • Выдавецтва Нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка»
  • народны дом «Асьвета» (па-ўкраінску: Просвіта)

Навукова-навучальныя інстытуты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Інстытут архітэктуры
  • Інстытут будаўніцтва ды інжынэрыі навакольнага асяродзьдзя
  • Інстытут геадэзіі
  • Інстытут гуманітарных навук ды сацыяльных навук
  • Інстытут эканомікі ды мэнэджмэнту
  • Інстытут энэргіі ды сыстэмаў кіраваньня
  • Інстытут інжынэрнае мэханікі ды транспарту
  • Інстытут кампутарных ды інфармацыйных тэхналёгіяў
  • Інстытут кампутарных тэхналёгій, аўтаматыкі ды мэтралёгіі
  • Інстытут прыкладнае матэматыкі ды фундамэнтальных навук
  • Інстытут тэлекамунікацыяў, радыёэлектронікі ды электроннае тэхнікі
  • Інстытут хіміі ды хімічных тэхналёгіяў
  • Інстытут дыстанцыйнага навучаньня
  • Інстытут пасьлядыплёмнай адукацыі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Львоўская палітэхнікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў