Канстантын Астроскі (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манэта «Канстантын Астроскі», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Канстантын Астроскі», 20 рублёў, авэрс

Па́мятная манэ́та «Канстантын Астроскі» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 24 лістапада 2014 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манэта ўваходзіць у сэрыю Умацаваньне і абарона дзяржавы.

Наміналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Срэбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33,63 г
  • вага чыстага срэбра: 31,1 г
  • дыямэтар: 38,61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 2000 асобнікаў

Медна-нікелевая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манеты маюць форму кола, зь пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасьці. На бакавой паверхні манет надпіс: «УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ».

  • Авэрс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага гербу Беларусі і па колу надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ!»; у цэнтры — выява пэргамэнта зь пячаткай, а таксама булавы як сімбала гетманскай улады, пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год біцьця; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.
  • Рэвэрс: у цэнтры — рэльефная выява Канстанціна Астроскага, справа — герб роду Астроскіх; па колу ў два радкі надпісы: КАНСТАНЦІН АСТРОскІ і 1460—1530 (гады яго жыцьця).

Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • РДП «Казахстанскі манетны двор НБ РК», Усьць-Каменагорск, Казахстан

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі манэта выбітая на 500-ўгодкі Бітвы пад Воршай, аднак пра гэта на ёй не пазначана. Падобную манэту адбіла ў верасьні 2014 году і Ўкраіна[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]