Перайсьці да зьместу

Каміля Скалімоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizarbot (гутаркі | унёсак) у 19:19, 2 сьнежня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Каміля Скалімоўская ў 2008 годзе
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (жанчыны)
Золата 2000 Кіданьне молата

Каміля Скалімоўская (па-польску: Kamila Skolimowska; 4 лістапада 1982, Варшава — 18 лютага 2009, Партугалія) — польская кідальніца молата.

Была чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Сыднэі (2000), здабытчыцай срэбранага (2002) і бронзавага мэдалёў чэмпіянату Эўропы (2006). 2 разы была рэкардсмэнкай сьвету сярод юніёраў (2000, 2001), 12 разы рэкардсмэнкай Польшчы, 7 разоў чэмпіёнкай Польшчы. Была самай малодшай у гісторыі польскай мэдалісткай Алімпійскіх гульняў (менш за 18 гадоў), чэмпіёнкай і рэкардсмэнкай Польшчы (13 гадоў, 229 дні).

З 2004 году працавала ў паліцыі, мела званьне сяржанта [1] [2].

Крыніцы

  1. ^ Paweł Ostaszewski, Młociarka w mundurze // Policja 997, Numer 38, 05.2008, ss. 26-28  (пол.)
  2. ^ Sierż. Kamila Skolimowska - cześć jej pamięci // policja.pl  (пол.)

Вонкавыя спасылкі