Перайсьці да зьместу

Злыя і голыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Злыя й голыя»)
Злыя й голыя
па-гішпанску: Viciosas al desnudo
Рэжысэр Мануэль Эстэба.
Сцэнарыст Мануэль Эстэба.
Прадусар Мануэль Эстэба.
У ролях Джэк Тэйляр
Адрыяна Вэга
Эва Лібэртэн
Дата выхаду 1980
Працягласьць 1 г 35 хвілін
Краіна Сьцяг ГішпанііГішпанія
Мова гішпанская

Злыя й голыя (па-гішпанску: Viciosas al desnudo) — кіно гішпанскага кінарэжысэра Мануэль Эстэба. Зьмест стужкі быў заснаваны на карціне «Забава на сьмерць».

Стары пісьменьнік Хуан (яго грае Джэк Тэйляр) мае пасьпяховую кар’еру і добрую сям’ю. Аднойчы сям’я адпраўляецца ў падарожжа, а ён застаецца дома. Дзьве прыгожыя дзяўчыны стукаюцца ў яго дзьверы і кажуць, што ў іх зламалася машына. Ён упускае іх і яны яго спакушаюць. Гэта стала для Хуана сьмяротнаю памылкаю.

Хуан казаецца з жанчынамі, а потым засынае. Жанчыны не задаволеныя, бо Хуан — стары мужчына. Ён слабы. Жанчыны пачынаюць кахацца. Хуан сьпіць і ня бачыць гэта. На наступны дзень Хуан раззлаваўся на жанчын, бо яны сьнедаюць і ня хочуць ісьці. Ён крычыць на іх. Жанчыны згадзіліся сесьці ў яго машыну. Хуан адвёз іх у местах. Яны рассталіся. Хуан чытае казаньне ў сьвятліцы і спамінае ноч з жанчынамі і іх каханьне. У той жа час жанчыны гуляюць па вуліцах горада. Жанчыны заходзяць у рэстарацыю і знаёмяцца зь дзьвюма мужчынамі. Жанчыны і два мужчыны ідуць у дом і разам кахаюцца.

Хуан вечарам прыехаў да дому. Жанчыны тут дома. Ён зьдзіўлены, а яны б’юць яго і пачынаюць біць посуд, рваць адзеньне. Хуана зьвязваюць і зьдзекваюцца. Да дому прыйшоў знаёмы Хуана, але яго жанчыны забіваюць. Потым жанчыны мацаюць сябе, а потым голыя плаваюць у плывальні. Жонка Хуана звоніць да дому, але Хуан зьвязаны і не адказвае. Жонка спужалася і рашыла ехаць дамоў. Пасьля забойства жанчыны рашыў бяжаць. Яны выехалі на машыне, але папалі ў здарэньне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]