Дубальт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дупель»)
Дубальт
Gallinago media
Gallinago media

Ду́бальт[1][2] (па-лацінску: Gallinago media) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].

У Беларусі рэдкі пералётны гняздуючы від. Гняздуе на асоковых балотах і на балоньнях, пад восень трапляецца і на выганах. Даўжыня цела каля 24 см, маса 130—230 г. Прылятае ў красавіку. Такаваньне ўначы на лугах і балотах. Гнёзды на зямлі. Маладняк з канца чэрвеня. Адлятае ў канцы жніўня — верасьні. Корміцца глебавымі беспазванковымі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]