Дзьвінская праўда
Дзвінская праўда | |
Тып | газэта |
---|---|
Галоўны рэдактар | Яніна Пакульневіч |
Заснаваная | 1931 |
Мова | беларуская, расейская |
Штаб-кватэра | Дрыса, вул. Міра, 6 |
Наклад | 3500 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | d-p.by |
Дзвінская праўда (па-беларуску: Дрысенская праўда) — раённая ґазэта Дрысенскага раёну Віцебскае вобласьці. Выдаецца з 1931 року. Заснавальнікі: Дрысенскі раённы выканаўчы камітэт і Дрысенская раённая Рада дэпутатаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы нумар ґазэты выйшаў 20 лістапада 1931 року. Тады ґазэта называлася «Зьвязда на рубяжы». У 1940 годзе ґазэта перайменаваная ў «Патрыёт Радзімы». У ваенны час выйшла толькі два нумары ґазэты.
У 1963 годзе ґазэта набыла назву «Дзьвінская праўда».
Творчае станаўленьне ў ґазэце прайшлі ўдзельнікі вайны Ф. Быкоўскі, А. Купцоў, А. Осіпаў, І. Касач. Прыкметны сьлед у гісторыі ґазэты пакінулі І. Блахін, В. Іваноў, І. Сьцяпанаў, В. Зялянкевіч, А. Паршута, М. Ґінзбурґ, У. Станкевіч, А. Бядунька, П. Кавалеўскі, У. Антуськаў, Г. Зотаў, Д. Жук, А. Войтаў, У. Раманоўскі, Г. Шаршнёў, Э. Зубрыцкі, У. Філімонаў, А. Бубала.
Рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У. Якубец-Якубчык
- Р. ыц (1947—1954, былы афіцэр-артылерыст, настаўнік гісторыі)
- Л. Каміцкі
- У. Белавусаў
- М. Арлоў (1980—?)
- Яніна Пакульневіч (з 2003)[1][2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аб чым пісала газета… // Дзвінская праўда (Дрыса). — 2006. — 24 лістап. — С. 2.
- Двинская, С. Диплом республиканского конкурса «Золотая литера» — у верхнедвинского журналиста / С. Двинская // Дзвінская праўда (Дрыса). — 2017. — 23 мая. — С. 3.
- «Дзвінская праўда» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 12-13.
- З юбілеем, калегі! // Віцебскі рабочы. — 2001. — 29 лістап. — С. 1.
- Літаратурнае аб’яднанне «Дзвінскія заранкі» // Памяць: Дрысенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. А. Ф Бубала; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 2. — С. 328—329.
- Мэта — служэнне людзям // Дзвінская праўда (Дрыса). — 2001. — 7 снеж. — С. 2.
- На пульсе жыцця // Дзвінская праўда (Дрыса). — 2016. — 13 мая. — С. 1.
- Пакульневіч, Я. Ад узросту толькі маладзеем / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Дрыса). — 2006. — 24 лістап. — С. 1-2.
- Ствараць газету, якая патрэбна людзям // Дзвінская праўда (Дрыса). — 2009. — 3 лістап. — С. 1-2.